У галасаванні за птушку 2026 года перамог чорны бусел
У Беларусі абралі Птушку года — 2026, паведамляе «Смартпрэс». Пераможцам з вялікім адрывам стаў чорны бусел, за якога прагаласавалі 4663 чалавекі. На другім месцы апынулася шчурка-пчалаедка (1356 галасоў), на трэцім — ластаўка-зямлянка (1071).
Чорны бусел. Фота: Zdenek Krchak
Чорны бусел занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца ў большасці еўрапейскіх краін. Ён адрозніваецца тым, што, у адрозненне ад свайго белага сваяка, любіць самотнасць і гняздзіцца на вялікіх дрэвах, часта выкарыстоўваючы адны і тыя ж гнёзды дзесяцігоддзямі.
Гэтыя гнёзды могуць быць выпадкова знішчаныя пры высечцы лясоў, таму арнітолагі раяць вызначаць месцы гнездавання і ахоўваць іх, а таксама ствараць штучныя платформы для буслоў у месцах, дзе не хапае патрэбных дрэў.
Выбар птушкі года адбываўся ў некалькі этапаў: спачатку адбіраліся кандыдаты, якія раней не мелі гэтага звання і сутыкаюцца з праблемамі, якія можна вырашыць праз асветніцкую працу. Пасля былі абраныя пяць фіналістаў (акрамя вышэйназваных, былі яшчэ качка-чырка (атрымала 543 галасы) і чайка-рыбачка (374), за якіх можна было прагаласаваць да 30 ліпеня.
Чытайце таксама:
«Родненькі!» Рэдкі чорны бусел усё ж такі вярнуўся на Клеччыну — спазніўся на месяц
Трое беларусаў выратавалі параненага чорнага бусла
У чорных буслоў у Беларусі стала выводзіцца больш птушанят. У чым прычына?
«Акела прамахнуўся». У сеціве завірусілася пацешнае ВІДЭА, як брэсцкі кот паляваў на бусла