БЕЛ Ł РУС

У Віцебску работнікам памылкова налічылі лішнія грошы, а пасля прымусілі іх вяртаць. Ці законна гэта?

1.08.2025 / 15:52

Nashaniva.com

У Віцебску два супрацоўнікі арганізацыі чатыры месяцы вярталі заробак, які ім выпадкова пераплацілі за кастрычнік 2024 года. З лістапада па люты працадаўца ўтрымліваў грошы з іх заробку. Але ўрэшце людзі звярнуліся ў Дзяржаўную інспекцыю працы з пытаннем, ці не парушаюць такія дзеянні Працоўны кодэкс.

Фота ілюстрацыйнае

Як патлумачылі спецыялісты, вяртаць пераплачаныя грошы можна толькі ў выпадку бухгалтарскай памылкі, але ў гэтай канкрэтнай сітуацыі справа была ў нядбайнасці бухгалтара, што па законе не лічыцца памылкай у разліках.

У выніку разбору супрацоўнікам вярнулі больш за 2700 рублёў, а адказная за такія дзеянні асоба атрымала штраф.

Чытайце таксама:

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць

Як у Бабруйску камунальнікі зараблялі на галалёдзе, расказаў Дзяржкантроль

Дасведчанага аўдытара пасадзілі за палітыку і дадалі ў спіс «тэрарыстаў»

Каментары да артыкула