БЕЛ Ł РУС

Беларускую алімпійскую чэмпіёнку ў Расіі падманулі махляры

3.08.2025 / 16:5

Nashaniva.com

Біятланістка Дзінара Смольская (Алімбекава) стала ахвярай падману ў інстаграме. У выніку засталася без кветак, грошай і з сапсаваным настроем.

Дзінара Смольская. Фота з яе інстаграма

Дзінара распавяла пра непрыемны выпадак на сваёй старонцы. Некалькі дзён таму спартоўка хацела парадаваць кагосьці ў Санкт-Пецярбургу кветкамі. Яна знайшла ў інстаграме акаўнт нейкай кветкавай крамы, якая прапаноўвала дастаўку прыгожых букетаў па гэтым горадзе. Абрала варыянт, які спадабаўся, аплаціла яго…

Кветкі кампанія па названаму адрасу не прывезла, на паведамленні і тэлефанаванні адказваць перастала, а сама Дзінара ў нейкі момант зразумела, што той акаўнт дадаў яе ў чорны спіс — таму яна нават тэгнуць нядобрасумленных людзей не можа.

Старонка крамы cvety_piter_spb існуе з верасня 2024 года. Там шмат прыгожых здымкаў і 22,5 тысячы падпісчыкаў. Але, што дзіўна, пад фота (якія маюць сотні лайкаў) няма каментарыяў — а калі яны з’яўляюцца, адмін іх хутка выдаляе (нават калі гэта было простае: «Вельмі падабаецца, як замовіць?»).

Калі пашукаць па імені акаўнта водгукі ў інтэрнэце, дык можна знайсці негатыўныя водгукі на інстаграм-краму амаль з такой самай назвай — cvety_piter.spb. Людзі распавядаюць пра аналагічныя выпадкі за 2022-2023 гады.

Дзінара ж папярэджвае сваіх падпісчыкаў пра небяспеку і просіць скардзіцца на старонку кветкавай крамы.

Чытайце таксама:

Колькі каштуе прабіць кола ў Барселоне: дарагі досвед чэмпіёнкі свету па бегу Марыны Арзамасавай

Старэйшы сын Надзеі Скардзіна пачаў займацца біятлонам ФОТА

Нікас Сафронаў падарыў Дар’і Домрачавай яе партрэт. Раней на замову Пуціна ён намаляваў Трампа

Каментары да артыкула