Спорт66

Дзінара Смольская прызналася, што не спяшалася б нараджаць, калі б не міжнародны бан беларускіх біятланістаў

У інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 5» алімпійская чэмпіёнка Дзінара Смольская (Алімбекава) шчыра прызналася, што калі б у яе цяпер была магчымасць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, то наўрад ці б яна пайшла ў дэкрэт.

Дзінара Смольская з сынам Сафронам. Скрыншот відэа на канале «Беларусь 5»

— Калі сказаць шчыра, то складана мне было думаць пра мацярынства, калі мы выступалі на Кубку свету — вось гэтыя два заключныя сезоны, якія мы праводзілі, калі ў мяне быў добры вынік. Я не прымала таго факта, што мне трэба будзе, напрыклад, пакінуць дзіця і правесці міжнародны сезон удалечыні ад дома. Калі б міжнародны сезон працягваўся, то мы б цяпер не размаўлялі на прагулцы. Я б, вядома, была на зборах і трэніравалася б.

Дзінара таксама падкрэсліла, што ёй не вельмі цікава было ісці другі раз па Кубак Садружнасці. Бо ў той сезон, калі беларускія біятланісткі маглі спаборнічаць толькі паміж сабой (пасля пачатку вайны ва Украіне Міжнародны саюз біятланістаў забараніў спартсменам з Расіі і Беларусі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах), Дзінара выйграла гэты самы кубак — яшчэ адзін ёй не вельмі патрэбны.

— Таму мы вырашылі, што гэты год можам прысвяціць сям’і, дапамагчы мне рэалізавацца ў мацярынстве. Я сапраўды ў нейкі момант вельмі моцна гэтага захацела. Загадала навагодняе жаданне, потым праз пяць дзён на свой дзень нараджэння загадала яго ж.

Але ж, нягледзячы на гэта, Дзінара вярнулася да трэніровак на дзевяты дзень пасля таго, як нарадзіла сына Сафрона (ласкава хлопчыка называюць Сафроша). Яна кажа, што з малым вельмі дапамагаюць бабулі, таму ўсё, ад чаго ёй самой прыйшлося адмовіцца — гэта дзённы сон паміж першай і другой трэніроўкай, важны для спартоўцаў. Яе муж, таксама біятланіст, складае для жонкі прыкладны план трэніровак на тыдзень, але яна не заўсёды паспявае яго выконваць.

Антон Смольскі працягвае актыўна выступаць, таму даволі часта бачыць сына толькі па відэасувязі.

— Канешне, Антону хочацца ўвесь час быць побач, але не было такіх размоў, што Антон кідае ўсе свае гонкі і вяртаецца да сына. Таму што мы ўдваіх з ім разумеем, для чаго ўсё гэта. Я разумею, што для яго вельмі важна быць у спорце. У яго цяпер такі перыяд, калі ён вельмі моцны. І такі час, калі ён можа паказаць сябе. Складана, мабыць, было б яму, калі б я настойвала, што ён патрэбны тут, у сям'і. Тым больш я сама ведаю, што, калі ты займаешся любімай справай, ты прыносіш больш карысці сваёй сям'і, усім, хто побач з табой, добрымі эмоцыямі. Таму я заўсёды ганаруся, калі ён паказвае добрыя вынікі. Але калі ў Антона нешта не атрымоўваецца, у яго заўсёды ёсць мая падтрымка.

Дзінара таксама распавяла, што першапачаткова муж быў супраць таго, каб выкладаць фоты сына ў інстаграм, але цяпер ён змірыўся з тым, што жонка ўсё ж гэта робіць.

— Мы не паказваем і паловы свайго жыцця. Але калі я атрымліваю добрыя паведамленні ў свой адрас, многія зычаць здароўя і шчасця малому, — гэта таксама прыемныя эмоцыі, якіх, можа быць, дзесьці не хапае маладым мамам. Хочацца, каб вакол была падтрымка. У мяне дастаткова падтрымкі, але ўсё роўна прыемна, калі пішуць добрыя словы.

Каментары6

  • Это интересно
    03.01.2024
    Суперновость! И как это связано с вчерашней статьёй НН про членов длину?
  • Абармот
    03.01.2024
    Это интересно , петросян, переглогинся
  • рэпрадуктар
    03.01.2024
    хай потым дзіцю пакажа гэтыя свае развагі і шкадаванні. дзіцё мабыць будзе 'вельмі радае' даведацца, што матулі медалькі былі важнейшыя за ягонае жыццё.

Цяпер чытаюць

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць14

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пры ўкусе кляшча бессэнсоўна адразу здаваць аналіз крыві1

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

У Рагачоўскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак — ён праваліўся пад лёд

Фядута: Мая павага да Змітра Дашкевіча павышалася тры разы. І цяпер — ізноў5

Як пагроза з боку Расіі зрабіла Германію вядучай вайсковай сілай Еўропы7

У Тэль-Авіве ў выніку абстрэлу загінуў 52‑гадовы ўраджэнец Віцебска

У Маскве на гіганцкі тэрмін асудзілі маладога беларуса — за падпал лакаматыва яму заплацілі ўсяго $26

Як Брэстчына з «ахвяры індустрыялізацыі» ператварылася ў прамысловага лідара краіны6

Навукоўцы: сабака стаў найлепшым сябрам чалавека значна раней, чым лічылася2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць14

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць