БЕЛ Ł РУС

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч

1.08.2025 / 20:33

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у сацсетцы Truth Social, што з пачатку 2025 года Расія страціла больш за 112 тысяч вайскоўцаў, у той час як страты Украіны склалі каля 8 тысяч. Паводле яго слоў, толькі ў ліпені загінула амаль 20 тысяч расійскіх салдат. 

Дональд Трамп. Фота: Christopher Furlong / Getty Images

Трамп назваў гэтыя страты «вялікай колькасцю бессэнсоўных смерцяў» і адзначыў, што хоць і Украіна таксама мае значныя страты, яны значна меншыя.

Прэзідэнт ЗША дадаў, што ў выніку абстрэлаў расійскімі ракетамі таксама гінуць і мірныя жыхары Украіны — асабліва ў Кіеве і іншых гарадах. У канцы свайго допісу ён ізноў абвінаваціў у пачатку вайны свайго папярэдніка Джо Байдэна і заявіў, што хоча спыніць гэты канфлікт.

Паводле іншых крыніц, напрыклад, брытанскай разведкі і аналітыкаў The Economist, агульныя страты Расіі з пачатку ўварвання ва Украіну могуць складаць каля 1 мільёна чалавек — як загінулых, так і параненых. Пры гэтым да 250 тысяч маглі быць забітыя. Некаторыя ацэнкі гавораць пра 400—500 тысяч беззваротных страт (забітыя, зніклыя без звестак і цяжка параненыя).

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа таксама раней заяўляў, што толькі ў першай палове 2025 года Расія страціла каля 100 тысяч загінулых. Аналітыкі з Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS) лічаць, што Расія страціла каля 1 мільёна чалавек, з якіх 250 тысяч забітыя і каля 400 тысяч сталі інвалідамі.

Чытайце таксама:

Зяленскі прапанаваў Пуціну перайсці «да ўзроўню размовы лідараў»

Спецпасланнік Трампа Уіткаф паляціць у Расію

ЗША зноў правялі перамовы з Расіяй, але ўсё без толку

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі

Дачка Келага пра абстрэл Кіева: Гэта адказ Пуціна на дэдлайн Трампа

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння

Каментары да артыкула