БЕЛ Ł РУС

У Магілёве мужчына захацеў пераплыць Дняпро, і гэта была кепская ідэя

2.08.2025 / 22:55

Nashaniva.com

49-гадовы мясцовы жыхар адпачываў каля ракі разам з сябрам. У нейкі момант ён вырашыў пераплыць раку, але не дабраўся да супрацьлеглага берага і знік пад вадой, паведамляе Таварыства ратавання на водах. 

Фота: Таварыства ратавання на водах

Здарэнне адбылося днём 2 жніўня каля 13:00.

Прычына трагедыі пакуль дакладна невядомая — ці быў мужчына цвярозы і што сталася падчас заплыву, не ўдакладняецца.

У сувязі з гэтым Таварыства ратавання на водах чарговы раз заклікае грамадзян быць асцярожнымі каля вады: купацца толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах, не ўжываць алкаголь каля вадаёмаў, выконваць правілы бяспекі на лодках і катамаранах і не пакідаць дзяцей без нагляду.

Чытайце таксама:

Ратавальнікі цэлы вечар шукалі рыбака-тапельца ў Мядзельскім раёне. На наступны дзень ён вярнуўся па лодку

Гамяльчук патануў у Сажы пасля сваркі з жонкай

Мужчына патануў у Мінску на Свіслачы 

Каментары да артыкула