БЕЛ Ł РУС

Спявачка Дуа Ліпа атрымала грамадзянства Косава

3.08.2025 / 7:51

Nashaniva.com

«Наш гонар, наш голас у свеце, жамчужына Косава — сардэчна запрашаем дадому».

Прэзідэнтка Косава Віёса Асмані і спявачка Дуа Ліпа. Фота: VjosaOsmaniPRKS / X

Сусветна вядомай спявачцы Дуа Ліпа выдалі грамадзянства Косава. Цырымонія адбылася 1 жніўня, зорку асабіста вітала прэзідэнтка Косава Віёса Асмані.

«Дуа і Косава заўсёды былі непадзельныя. Ад самых вялікіх сцэн свету да сэрцаў мільёнаў людзей яна несла нашу гісторыю з сілай, гонарам і вытанчанасцю. Яна рассоўвала межы, тварыла гісторыю і нагадвала свету, што веліч пачынаецца з усведамлення таго, хто ты і адкуль родам.

Наша падзяка бязмежная за ўсё, што Дуа зрабіла і працягвае рабіць для Косава», — напісала Віёса Асмані ў X.

Фота: VjosaOsmaniPRKS / X

«Наш гонар, наш голас у свеце, жамчужына Косава — сардэчна запрашаем дадому», — дадала яна.

Our pride, our voice to the world, Kosovo's gem — welcome back home, @DUALIPA! pic.twitter.com/f8jdUM87tU

— Vjosa Osmani (@VjosaOsmaniPRKS) August 1, 2025

Дуа Ліпа з сям'і косаўскіх албанцаў. Яны пакінулі Косава ў 1990-х і эмігравалі ў Вялікабрытанію, дзе і нарадзілася Дуа Ліпа. Пазней, калі ў 2008 годзе Косава абвясціла сваю незалежнасць, яны з сям'ёй вярнуліся ў Прышціну, і дзяўчына некалькі гадоў там вучылася, пасля чаго зноў з'ехала ў Лондан рабіць музычную кар'еру.

У Дуа Ліпа ёсць грамадзянства Вялікабрытаніі і Албаніі (апошняе ёй выдалі ў 2022-м).

Спявачка не раз казала пра сваю любоў да Косава. У 2016 годзе разам з бацькам яна стварыла фонд Sunny Hill Foundation для дапамогі жыхарам Косава.

Чытайце таксама:

Спявачка Дуа Ліпа на ўручэнні Brit Awards заклікала павысіць заробкі медсёстрам — і сарвала авацыі

Каментары да артыкула