БЕЛ Ł РУС

У Еўропе выклікалі занепакоенасць авіярэйсы з Беларусі ў Лівію

4.08.2025 / 17:45

Nashaniva.com

Еўрапейская камісія пачала расследаванне з-за незвычайных рэйсаў паміж Мінскам і Бенгазі, якія могуць быць часткай схемы па спрыянні незаконнай міграцыі ў Еўропу. Рэйсы выконвае беларуская авіякампанія «Белавія», і ў Бруселі мяркуюць, што яны могуць быць скаардынаваныя з уладамі ўсходняй Лівіі, кантраляванай прарасійскім вайсковым лідарам Халіфой Хафтарам, піша Euractiv.

Фота ілюстрацыйнае

Праблема міграцыі менавіта з Лівіі цяпер стаіць перад Еўрасаюзам асабліва моцна. З пачатку 2025 года з гэтай краіны ў Італію прыбылі больш за 27 000 мігрантаў, яшчэ 7 000 трапілі на грэчаскі востраў Крыт — у тры разы больш, чым летась.

Сітуацыя нагадвае падзеі 2021 года, калі Беларусь ужо выкарыстоўвала мігрантаў як сродак ціску на Польшчу, Літву і Латвію. Цяпер у Бруселі баяцца, што Расія і Беларусь зноў выкарыстоўваюць падобную стратэгію, але ўжо праз Лівію.

У снежні 2024 года бразільскі сайт AEROIN паведаміў, што беларускі грузавы самалёт у абыход санкцый лётае ў Лівію. Рэйсы пачаліся пасля візіту ў Мінск сына Халіфы Хафтара і лівійскага генерала. Першы самалёт — пераабсталяваны Іл-62 — паляцеў у Бенгазі 12 лістапада.

У лютым 2025 года «Люстэрка» зафіксавала ўжо пасажырскія рэйсы «Белавія» ў Бенгазі — 3 і 6 лютага. Цяпер жа інфармацыя пра гэтыя палёты з сайта аэрапорта знікла.

Чытайце таксама:

У сталіцы Лівіі адбыліся ўзброеныя сутыкненні пасля забойства ўплывовага сілавіка

Лукашэнка — лівійскаму фельдмаршалу: Вы прыехалі да сваіх сяброў, да сябе дадому

У Лівію паляцела з неанансаваным візітам прадстаўнічая дэлегацыя беларускіх чыноўнікаў

Лівійская дэлегацыя абмяркоўвала ў Мінску ўзмацненне ВПС і мадэрнізацыю вайскова-марской базы ў Табруку

Лівійскага фельдмаршала Хафтара ў Мінск прывезлі на самалёце Лукашэнкі

Каментары да артыкула