Грамадства11

Лівійская дэлегацыя абмяркоўвала ў Мінску ўзмацненне ВПС і мадэрнізацыю вайскова-марской базы ў Табруку

Візіт фельдмаршала Лівійскай нацыянальнай арміі (ЛНА) Халіфы Хафтара і ягоных сыноў Садама і Халеда быў накіраваны на ўмацаванне сувязяў з Мінскам у вайсковай сферы, піша Reform.news са спасылкай на Agenzia Nova.

Госці з Лівіі ў Мінску. Скрыншот з відэа

«Асноўнай мэтай [візіту] з'яўляецца ўзмацненне вайскова-паветраных сіл ЛНА, уключаючы тэхнічнае абслугоўванне і мадэрнізацыю расійскіх знішчальнікаў МіГ-29. У дадатак да паставак запчастак абмяркоўвалася падрыхтоўка лівійскіх пілотаў і развіццё кібербяспекі», — паведамляе выданне.

Крыніцы таксама звяртаюць увагу на яшчэ адну тэму абмеркаванняў: пытанне мадэрнізацыі вайскова-марскіх баз на ўсходзе Лівіі, уключаючы стратэгічна важны вайсковы аб'ект у Табруку. Гэты комплекс, размешчаны паблізу горада Камінес, за 60 кіламетрах ад Бенгазі, займае тэрыторыю больш за 5400 гектараў і ўключае авіябазу, марскі порт, навучальныя цэнтры і жылыя зоны для вайскоўцаў.

Пры гэтым афіцыйнай мэтай візіту, які пачаўся 17 лютага, пазначалася узаемадзеянне Лівіі і Беларусі ў гуманітарнай і сацыяльнай сферах, а таксама эканамічнае супрацоўніцтва.

Пра вайсковую тэматыку перамоў сведчыла сустрэча начальніка штаба сухапутных войскаў ЛНА генерал-лейтэнанта Садама Хафтара з міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным 18 лютага.

«Міністр абароны Беларусі высока ацаніў ролю ЛНА ў падтрыманні бяспекі і стабільнасці ў Лівіі, адзначыўшы, што стабільнасць Лівіі з'яўляецца ключавым фактарам стабільнасці рэгіёну», — паведаміла прэс-служба ЛНА.

У Лівіі цяпер ідзе грамадзянская вайна і цэнтральны ўрад у Трыпалі не кантралюе большую частку тэрыторыі краіны. На непадкантрольнай тэрыторыі акурат валадарыць Лівійская нацыянальная армія на чале з Халіфой Хафтарам, таму ён з'яўляецца не проста военачальнікам, а фактычна правіцелем гэтай тэрыторыі.

Хафтар мае цесныя сувязі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, і менавіта ў Лівію, на кантраляваную ім тэрыторыю цяпер пераводзяцца войскі з вайсковых баз у Сірыі, якім стала там не вельмі ўтульна пасля зрынання рэжыму Башара Асада ў канцы мінулага года. Ва ўсходняй частцы Лівіі Расія спрабуе пашырыць авіябазу Аль-Хадым і стварыць вайскова-марскую базу ў Табруку.

Каментары1

  • Барадзед
    21.02.2025
    Цепляются за Африку руками и ногами, чтобы их не выгнали оттуда.

Цяпер чытаюць

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?8

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?

Усе навіны →
Усе навіны

Намеснікам мэра Мінска стане Камендант — Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне прадстаўнікоў вертыкалі3

ХАМАС перадаў усіх закладнікаў5

Два расійскія дроны ўпалі ў Брагінскім раёне, адзін выбухнуў7

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС5

Лосік расказаў, як два месяцы таму сустрэў па дарозе ў калонію Пальчыса1

У Мінску 80 чалавек сталі ахвярамі фэйкавых кветкавых крам у інстаграме2

У доме аднаго з вызваленых ізраільскіх закладнікаў сабралася шмат сяброў, яны адкаркоўваюць шампанскае2

Сёння Вітольду Ашурку споўнілася б 55 гадоў2

«Пераапрануўся ў амапаўца і дырыжыраваў чорнай дубінкай». Адзін з заснавальнікаў «Вольнага хору» — пра акцыі ў гандлёвых цэнтрах у 2020‑м і працу ў філармоніі ў Літве5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?8

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць