БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах пенсіянерка прынесла мяняць даляравую купюру, даражэйшую ў 20 разоў

4.08.2025 / 17:52

Nashaniva.com

У адно з банкаўскіх аддзяленняў у Баранавічах прыйшла пенсіянерка, каб абмяняць валюту. Яна перадала касіру купюру ў 20 даляраў, але тая выклікала падазрэнне. Банк неадкладна паведаміў пра гэта ў міліцыю, а саму банкноту перадалі на экспертызу.

Экспертыза паказала, што гэта была сапраўдная даляравая купюра, надрукаваная на афіцыйным прадпрыемстве, але першапачаткова яна была наміналам усяго ў 1 даляр.

Махляры памянялі выгляд банкноты: заклеілі арыгінальныя надпісы і рэквізіты часткамі ад іншай купюры і часткова сцерлі літары. У выніку з аднаго долара атрымалася «дваццаць».

Эксперты адзначаюць, што такія «частковыя» падробкі здараюцца даволі рэдка. Яны разлічаныя на няўважлівасць людзей. Каб пазбегнуць такога падману, спецыялісты раяць мяняць валюту толькі ў банках.

Дарэчы, за першы квартал 2025 года ў Беларусі знайшлі 184 падробленыя купюры — крыху менш, чым у мінулым годзе. Аднак колькасць фальшывых 50-даляравых банкнот узрасла ў 2,5 раза — з 17 да 43. 

Чытайце таксама:

У банках фіксуюць рэзкі рост фальшывых купюр па 50 даляраў

Беларус здымае відэа, як крадзе адзенне і падроблівае дакументы ў Польшчы. А як запахла смажаным, то кажа: усё дзеля лайкаў

Шчодры сваяк падарыў на вяселле 1200 фальшывых еўра з «банка прыколаў»

Каментары да артыкула