Беларуская чыгунка збіраецца пусціць больш цягнікоў у Маскву
Беларуская чыгунка разглядае магчымасць часцей запускаць цягнікі паміж Мінскам і Масквой. Пра гэта паведаміў начальнік Беларускай чыгункі Валерый Вярэніч у інтэрв’ю БелТА.
Фота ілюстрацыйнае
Паводле слоў Валерыя Вярэніча, цяпер вядзецца праца над новымі графікамі міжнародных цягнікоў, і маршрут Мінск — Масква застаецца прыярытэтным.
Увогуле ж за першае паўгоддзе 2025 года паслугамі БЧ скарысталіся больш за 28 мільёнаў пасажыраў, прычым 93% перавозак прыпадае на ўнутраныя маршруты.
У міжнародных зносінах з Расіяй перавезена 1,7 мільёна пасажыраў — на 14,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2024 года. Найбольш папулярнымі напрамкамі сталі Масква і Санкт-Пецярбург, на іх прыпадае больш за 86% міжнароднага пасажырапатоку.
Таксама што з лістапада 2024 года пачаў працаваць новы рэгулярны маршрут электрацягніка Мазыр — Калінкавічы — Мінск, якім ужо скарысталіся амаль 300 тысяч чалавек.
Чытайце таксама:
Беларуская чыгунка некалькі цягнікоў адменіць, а ў іншых памяняе маршруты