БЕЛ Ł РУС

Вынікі генетычнай экспертызы сталі зусім сумнымі для жыхаркі Маларыцкага раёна

5.08.2025 / 14:09

Nashaniva.com

Зварот у суд з мэтай спагнаць аліменты з былога мужа на ўтрыманне траіх непаўналетніх дзяцей завяршыўся для жыхаркі Маларыцкага раёна сумна — мужчына ініцыяваў правядзенне генетычнай экспертызы.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Каб у далейшым быць упэўненым у бацькоўстве (а сумневы ў мужчыны меліся) і фінансава аказваць дапамогу родным дзецям, правядзенне генетычнай экспертызы з'яўлялася адзіным варыянтам вырашэння пытання.

Вынікі судова-генетычнай экспертызы расставілі ўсе кропкі над «і», паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

У ходзе правядзення даследавання эксперты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці выключылі біялагічнае бацькоўства мужчыны ў адносінах да двух дзяцей, у адносінах да трэцяга дзіцяці — сваяцтва пацверджана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула