Стала вядомая прычына смерці Озі Осбарна
Афіцыйная прычына смерці вядомага рок-музыканта Озі Осборна — востры інфаркт міякарда і спыненне сэрца, паведаміла брытанскае выданне The Sun.
Озі Осбарн. Фота: Dia Dipasupil/Getty Images
Сярод іншых хвароб, якія паўплывалі на стан артыста, былі ішэмічная хвароба сэрца і ўскладненні, звязаныя з хваробай Паркінсана.
У пасведчанні аб смерці Осбарна ў графе «прафесія», дарэчы: пазначана: «легенда рока, аўтар песень і выканаўца». Гэта даніна ўнёску гэтага чалавека ў музыку.
Озі Осбарн памёр 22 ліпеня 2025 года, менш чым праз тры тыдні пасля свайго апошняга выступу з удзельнікамі Black Sabbath.
Канцэрт пад назвай Back to the Beginning («Назад да пачатку») адбыўся 5 ліпеня ў ягоным родным Бірмінгеме і стаў сапраўдным развітаннем з фанатамі. Шоу доўжылася 10 гадзін, сабрала 40 тысяч гледачоў, а ўсе білеты разышліся за 25 хвілін. Анлайн-трансляцыю паглядзелі больш за 5,8 мільёна чалавек.
Чытайце таксама:
Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме
Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?
Озі Осбарн развітаўся з фанатамі на апошнім канцэрце ў Бірмінгеме
Озі Осбарн выпусціць абмежаваную серыю пласцінак з яго новым альбомам у колерах украінскага сцяга