Музыка

Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме

Тысячы прыхільнікаў Озі Осбарна сабраліся ў яго родным горадзе, Бірмінгеме, каб развітацца з рок-легендай. Прыватная цырымонія развітання пройдзе ў чацвер, а ў сераду труну з целам музыканта правезлі па горадзе ў суправаджэнні духавога аркестра, які выконваў песні Black Sabbath. Зорку хэві-металу праводзілі сапраўды шумна — пад крыкі фанатаў, якія скандавалі: «Озі! Озі! Озі!», — піша Бі-бі-сі.

Christopher Furlong / Getty Images

Маршрут быў вядомы загадзя. Уздоўж вуліцы Брод-стрыт былі ўсталяваны агароджы, за якімі сабраліся тысячы фанатаў. Людзі прынеслі да гэтага стыхійнага мемарыяла мноства запісак, паштовак і іншых пасланняў. Гарадскія ўлады абяцаюць, што ўсё гэта перададуць сям’і Озі Осбарна.

Аднойчы Озі Осбарн, кажучы пра планы на свае пахаванне, сказаў, што не супраць папуры з Джасціна Бібера, С’юзан Бойл і We Are the Diddymen, калі гэта будзе святочна, а не дэпрэсіўна. Выглядала гэта сапраўды святочна, а многія фанаты апрануліся як на канцэрт.

Хаця жалобная працэсія павінна была прайсці па мосце толькі каля першай гадзіны дня па мясцовым часе, карэспандэнт BBC Джош Трантэр адзначыў, што людзі пачалі збірацца яшчэ з раніцы. Ужо а сёмай раніцы на мосце і паблізу было каля 150 чалавек, некаторыя з іх прынеслі з сабой складныя крэслы.

Сям’я Озі Осбарна, уключаючы ўдаву Шэран, выйшла з машыны. Яны правялі на мосце каля пяці хвілін. Фанаты выкрыквалі словы падтрымкі: «Мы любім цябе, Озі!», «Озі назаўсёды!» і «Шэран, мы цябе любім!»

У працэсіі ўдзельнічалі не толькі Шэран і дзеці, але і ўсе ўнукі Осбарна. Фанаты закідалі картэж кветкамі. Пасля таго, як картэж праехаў, людзі выстраіліся ў чаргу да моста: ускласці кветкі, сфатаграфавацца або проста пастаяць.

Мост — не адзінае месца, дзе ўзнік стыхійны мемарыял. Фанаты прынеслі кветкі да мурала Black Sabbath на вуліцы Навігейшн-стрыт, а бар The Crown pub, дзе Black Sabbath упершыню выступалі, закрыў вокны чорна-белымі постарамі гурта. Людзі прыносяць кветкі да дома на Лодж-роуд, дзе музыкант жыў у дзяцінстве.

У горадзе з’явіўся новы мурал з партрэтам Озі Осбарна — на Грынвіл-стрыт. У Бірмінгеме ёсць трамвай, названы ў гонар Озі Осбарна, і ў 2016 годзе музыкант прыязджаў на яго адкрыццё. Гэты трамвай усё яшчэ курсіруе. Сёння яго прыпаркавалі каля гарадской бібліятэкі, міма якой праязджала пахавальная працэсія.

Прадстаўніца West Midlands Metro (так называецца сістэма трамвайных ліній Бірмінгема) Софі Элісан адзначыла, што сёння сумны дзень — але і магчымасць адзначыць велізарны ўнёсак Озі ў рок-музыку і папулярную культуру.

«Мы ганарымся тым, што адзін з нашых трамваяў названы ў яго гонар, і цалкам дарэчы, што ён стане часткай цёплага развітання горада з адным з яго самых знакамітых сыноў», — сказала яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Усе навіны →
Усе навіны

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус12

У Беларусь вярнуўся першы бусел ФОТАФАКТ4

У Бярэзінскім запаведніку прачнулася мядзведзіца Умка

Расія ўводзіць спіс машын, дазволеных як таксі. Збольшага ламачча ламаччам4

Затрыманы былы першы намеснік Міністэрства абароны Расіі Руслан Цалікаў5

Украіна збіла верталёт Ка-272

Памілаваныя 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары10

Лукашэнка прызнаўся, што глядзіць тыкток, і параіў скардзіцца яму праз гэту сацсетку12

Гэтая птушка будуе гняздо свайго колеру насуперак меркаванню большасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць