«Вайна павінна завяршыцца. І гэта павінна быць сумленнае завяршэнне». Зяленскі расказаў пра размову з Трампам
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у сваім тэлеграм-канале пра размову, якую меў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам пасля таго, як завяршылася сустрэча спецпрадстаўніка апошняга Стыва Уіткафа з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Маскве.
Уладзімір Зяленскі. Фота Офіса прэзідэнта Украіны
«Якраз па дарозе ад нашых брыгад на Сумшчыне правёў размову з прэзідэнтам Трампам. Гэтая размова адбылася пасля візіту прадстаўніка прэзідэнта Трампа Стывена Уіткафа ў Маскву.
Наша агульная пазіцыя з партнёрамі абсалютна выразная: вайна павінна завяршыцца. І гэта павінна быць сумленнае завяршэнне.
У размове таксама прынялі ўдзел еўрапейскія лідары, і я ўдзячны кожнаму з іх за падтрымку. Мы абмеркавалі тое, што было агучана ў Маскве.
Украіна абавязкова абароніць сваю незалежнасць. Нам усім патрэбен працяглы і надзейны мір. Расія павінна скончыць вайну, якую сама ж і пачала. Дзякуй усім, хто падтрымлівае Украіну», — заявіў Зяленскі.
Раней Дональд Трамп паведаміў, што падчас сустрэчы Уіткафа з Пуціным нібыта быў дасягнуты вялікі прагрэс.
Чытайце таксама:
Трамп заявіў пра прагрэс падчас сустрэчы Уіткафа з Пуціным
Пуцін і Уіткаф завяршылі сустрэчу
Расія разглядае прапанову аб «паветраным перамір’і» з Украінай, але без спынення вайны