Свет1010

Расія разглядае прапанову аб «паветраным перамір’і» з Украінай, але без спынення вайны

Крэмль разглядае магчымасць зрабіць саступку прэзідэнту ЗША Дональду Трампу — у тым ліку часовае паветранае перамір’е з Украінай, каб пазбегнуць другасных санкцый. Гаворка ідзе пра часовае прыпыненне ўдараў дронамі і ракетамі, але не пра поўнае спыненне баявых дзеянняў, даведаўся Bloomberg.

Уладзімір Пуцін. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што сустрэчы з амерыканскім спецыяльным прадстаўніком Стывам Уіткафам важныя, але адмовіўся каментаваць магчымыя прапановы да сустрэчы.

У той жа час палітолаг Сяргей Маркаў, набліжаны да Крамля, адзначыў, што Трампу патрэбен «падарунак» ад Расіі, і часовае перамір’е ў небе можа быць такім жэстам.

У той жа час Уладзімір Пуцін не гатовы да поўнага спынення агню, бо ягоныя войскі працягваюць наступленне, а мэты вайны не змяніліся. Таксама незразумела, ці будуць умовы перамір’я прымальныя для Украіны і яе саюзнікаў.

Паведамляецца, што на фоне пагроз Дональда Трампа ўвесці новыя мытныя пошліны супраць краін, якія закупляюць расійскую нафту (уключаючы Індыю і Кітай), у Крамлі шукаюць магчымасці для кампрамісу, каб не трапіць пад новы віток эканамічнага ціску.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказваў ідэю паветранага перамір’я на сустрэчы з Пуціным і раней, падчас размовы з прадстаўніком Трампа Кітам Келагам. Паводле яго слоў, Расія нібыта гатовая да такога перамір’я, і Кіеў мусіць на тое пагадзіцца.

Каментары10

  • .
    05.08.2025
    "Аляксандр Лукашэнка таксама выказваў ідэю паветранага перамір’я на сустрэчы з Пуціным і раней, падчас размовы з прадстаўніком Трампа Кітам Келогам."

    Я ж кажу, што палітвязні не былі галоўнай тэмай перамоў з Келогам.
  • Geffen
    05.08.2025
    фотка фюрэра клясная !
  • Аляксандр
    05.08.2025
    Развод для Трампа

Цяпер чытаюць

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах5

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчука, які катаўся на лыжах па плошчы Перамогі, выклікалі на размову ў ДАІ9

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску4

Дзяўчына з Ірака працуе стаматолагам у Мар'інай Горцы19

Павучальная гісторыя пра падман ШІ з вершам Хадановіча12

Еўропа абмяркоўвае размяшчэнне войск НАТА ў Грэнландыі — каб Трамп перадумаў завалодваць востравам10

«Вось такія ў нас людзі». Беларус пачысціў месца для паркоўкі, але яго адразу занялі6

Беларус гераічна ўратаваў жанчыну ў Нідэрландах11

Мінчук прабегся голым па вуліцы — цяпер яго будуць судзіць4

У Кадырава перасталі працаваць ныркі, Крэмль шукае новага кіраўніка Чачні — ГУР11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах5

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць