БЕЛ Ł РУС

У Мінску і ваколіцах пабудуюць новыя жылыя раёны

7.08.2025 / 19:04

Nashaniva.com

У Беларусі з’явяцца новыя жылыя раёны каля аграгарадка Калодзішчы Мінскага раёна і ў мікрараёне Зялёны Бор у Мінску. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба палітыка.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: скрыншот з ютуба

У пазначаных месцах плануецца ўзвесці больш за 4 мільёны квадратных метраў жылля для тых грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У гэтых жылых раёнах будуць даступныя як сацыяльныя, так і арэндныя кватэры.

Таксама запланавана будаўніцтва ўсёй неабходнай інфраструктуры: дзіцячых садкоў, школ, медыцынскіх устаноў, транспартных і інжынерных аб’ектаў, іншых устаноў для забеспячэння камфортнага жыцця насельніцтва.

Рэалізацыяй гэтых праектаў зоймецца Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама.

Чытайце таксама:

У Лошыцы рыхтуюць да адкрыцця даўгабуд «Мандарын»

Новы мост з боку рынку Ждановічы ўвойдзе ў тройку самых доўгіх у Мінску

У Мінску не будуць зносіць некаторыя дамы з-за будаўніцтва трэцяй лініі метро

Замест стаянак будуць шматпавярховыя гаражы, СТА і запраўка. Якія змены чакаюць Малінаўку

Мультыкомплекс каля Камароўскага рынку ў Мінску плануюць дабудаваць у 2026 годзе

Каментары да артыкула