Грамадства1010

Новы мост з боку рынку Ждановічы ўвойдзе ў тройку самых доўгіх у Мінску

Якім будзе пуцеправод, які злучыць два раёны сталіцы, Мінск-Навінам расказаў начальнік будаўнічага аддзела прадпрыемства «Мінскінжпраект» Юрый Лаўрыновіч.

Мінск-навіны

Пачалася праца над праектам новага ўчастка вул. Калеснікава — ад вул. Люцынскай да вул. Ціміразева — з аўтамабільным пуцеправодам над чыгункай. Гэта транспартная развязка злучыць Цэнтральны і Фрунзенскі раёны сталіцы.

Пакуль жа з Масюкоўшчыны, Дамброўкі і Каменнай Горкі да рынку Ждановічы і жылой забудовы ў Лебядзіным можна дабрацца на аўтамабілі толькі праз МКАД або зрабіўшы яшчэ большае кола праз другое транспартнае кальцо. Узвядзенне новага ўчастка вул. Калеснікава вырашыць гэтую праблему і дазволіць лёгка перамяшчацца з аднаго раёна ў другі.

Новы мост

Зараз канчаткова прапрацоўваюцца інжынерныя рашэнні, таму можна гаварыць толькі пра папярэдні варыянт, аднак агульныя рысы ўжо вымалёўваюцца. Аўтамабільны мост плануецца ўзвесці з жалезабетонных зборных бэлек і зборна-маналітных апор. Усяго 11 пралётаў з бэлькамі па 33 м і адзін пралёт — 18 м. Спатрэбіцца 13 апор.

Агульная даўжыня канструкцыі перавысіць 380 м, шырыня будзе вар’явацца ад 41,3 да 47,8 м (па тры паласы ў кожным напрамку, а таксама дадатковыя палосы).

— Паколькі з боку вул. Ціміразева скрыжаванне размесціцца блізка да пуцеправода, неабходна на самым мосце арганізаваць дадатковыя паласы для права– і левапаваротных з’ездаў. Адсюль і розная шырыня, — патлумачыў начальнік будаўнічага аддзела «Мінскінжпраекта».

Праезную частку ад тратуараў аддзяляць парапетнай жалезабетоннай агароджай.

Ю. Лаўрыновіч удакладніў: і самі канструкцыі, і тэхналагічны працэс прадугледжваюць мінімальнае ўмяшанне ў сістэму чыгункі і існуючую забудову. Плошча пад пуцеправодам з боку рынку Ждановічы будзе свабоднай, там можна арганізаваць праходы, праезды, нават месцы для гандлю.

Новы пуцеправод увойдзе ў тройку самых працяглых у сталіцы, нароўні з размешчаным на праспекце Жукава над станцыяй Мінск-Сартавальны (даўжыня — каля 460 м) і на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Жукава (458 м).

Каментары10

  • .
    06.08.2025
    Тыя пуцяправоды над чыгункай і масты над рэчкай павінны былі будаваць паўстагоддзя таму. З-за той эканоміі і не разумення горад мае значна больш радыяльную звязнасць, а не кальцавую.
    (Дарэчы, пра тое трохі ёсць і ў арыгінальным артыкуле).
  • Жвір
    06.08.2025
    ., паўстагоддзя таму, напэўна, у Менску і машын не было, каб па тых мастах езьдзіць. Ды й куды? На Лябяжы ? А ці быў ён у той час ? Дык куды мост, у лес ? Не было патрэбы - не было й моста, а цяпер будзе, бо цяпер ёсьць неабходнасьць у ім. Ну, і ўлада ж ёсьць клапатлівая, ня тое, што раней...
  • .
    06.08.2025
    Хадзіў грамадскі транспарт. Дарогі ж не толькі для прыватных машын.
    Я пра ўсе ўчасткі, не толькі пра гэты. У артыкуле самі прызнаюць недахоп яшчэ 4 (усяго 5).
    Калі толькі пра гэты, то Глебкі ў 1974 ужо існавала, а Вяснянку праектавалі з 1978 г. Трэцяе кальцо, часткай якога з'яўляецца згаданы пуцеправод, было ў генпланах мінімум з 1985 (па адной з крыніц, нават 1965). Сам пераезд у тым месцы быў з самага пачатку чыгункі.
    Праблема транспартных кольцаў у Мінску - старая, горадабудаўнікі дзесяцігоддзямі іх зводзяць, а тыя "не зводзяцца".

    Вашыя словы пра клопат улады я не разумею: ці то такі здзек замаскіраваны, ці то наіўнасць.

Цяпер чытаюць

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння5

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы 90% настаўнікаў — жанчыны8

Велізарная зграя ваўкоў трапіла ў здымкі фотапасткі ў Ганцавіцкім раёне3

Geely пачынае вытворчасць прататыпаў аэратаксі5

«45 гадоў ішла да таго, каб стаць калгасніцай. І ганаруся гэтым». Мінчанка з’ехала са сталіцы ў вёску і пачала вырабляць мэблю18

Справа ліфцёра. Сталі вядомыя новыя падрабязнасці справы маньяка з Магілёва16

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць22

Гомельскія ўлады дзеля ўстаноўкі помніка Ракасоўскаму высеклі цэлы сквер у цэнтры горада3

Дзядзька Алік у жыцці не п’е чарлік: гісторыя блогера, які парадзіруе выпівоху з вашага двара

Нетрадыцыйныя партыі здабываюць усё большую сілу ў Еўропе, у Чэхіі такія на кожны густ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння5

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць