БЕЛ Ł РУС

Пуцін расказаў Лукашэнку пра размову з Уіткафам

8.08.2025 / 15:46

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 8 жніўня правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Ягоная прэс-служба паведамляе, што гаворка ішла ў тым ліку пра справы перамоў адносна вайны ва Украіне.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы на расійскім востраве Валаам 1 жніўня 2025 года

Паведамляецца, што Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі сустрэчу прэзідэнта Расіі са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта ЗША Стывенам Уіткофам, а таксама прапановы амерыканскага боку наконт мірных перамоў.

Пуцін нібыта падрабязна расказаў Лукашэнку пра перамовы, што прайшлі ў Крамлі, і пра дамоўленасці з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам адносна будучай сустрэчы, месца якой цяпер узгадняецца.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Калі ўступіць у вайну з Украінай, Беларусь не зможа ўтрымаць фронт

Ціханоўская прапанавала Трампу, як далей дзейнічаць у пытанні Беларусі

Расія разглядае прапанову аб «паветраным перамір’і» з Украінай, але без спынення вайны

Каментары да артыкула