БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, якія рэгіёны Беларусі самыя аўтамабілізаваныя

8.08.2025 / 19:33

Nashaniva.com

Паводле звестак Белстата, на канец 2024 года ў Беларусі на 1000 жыхароў у сярэднім прыпадала 339 легкавых аўтамабіляў. Гэта больш, чым у 2023 годзе, калі было 330 аўто на 1000 чалавек, піша Myfin.by.

Фота ілюстрацыйнае

Сярод рэгіёнаў найбольш аўтамабіляў у пераліку на насельніцтва было ў Гродзенскай вобласці — 399 машын на 1000 чалавек. Найменшы паказчык — у Гомельскай вобласці: толькі 303 аўто на 1000 жыхароў.

У Мінску гэты паказчык склаў 313 легкавых аўтамабіляў на 1000 чалавек.

Чытайце таксама:

Якія машыны беларусы дагэтуль актыўна вязуць з ЗША

У Беларусі падаражэюць новыя аўтамабілі, а выбар у дылераў стане больш сціплым. Што змяняецца

Расійская статыстыка паказала, наколькі праз санкцыі прасеў імпарт аўто з Беларусі

Апошнія месяцы з Еўропы ў Беларусь амаль не гоняць свежыя аўто. Вось у чым прычына

У Беларусі значна ўпалі продажы новых аўтамабіляў

Каментары да артыкула