Аўто11

Расійская статыстыка паказала, наколькі праз санкцыі прасеў імпарт аўто з Беларусі

Дырэктар расійскага агенцтва «Аўтастат» падзяліўся лічбамі, якія паказваюць на значнае падзенне аб'ёмаў рээкспарту машын з Беларусі ў Расію.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Санкцыі першкаджаюць, але не ўсім

У сваім тэлеграм-канале Сяргей Целікаў напісаў, што беларускі імпарт скараціўся ў тры разы. 

Калі за студзень—май 2024 года з Беларусі ў Расію экспартавалі больш чым 30 тысяч новых і б/у аўто (без уліку Geely/BelGee, якія ад пачатку вырабляюцца для расійскага рынку), то за першыя пяць месяцаў бягучага года — усяго 10,5 тысячы легкавікоў.

Такая розніца тлумачыцца тым, што ў перыяд са студзеня па май 2024 года ўсё яшчэ існаваў дыспарытэт у санкцыйных абмежаваннях паміж Беларуссю і Расіяй. Пасанкцыйныя для РФ машыны, хоць і з пэўнымі складанасцямі, але ўсё яшчэ траплялі ў Беларусь наўпрост з ЕС.

Іншая прычына, якая моцна паўплывала на цікавасць да прыгону аўто з Беларусі ў РФ, у тым, што, пачынаючы з 1 кастрычніка 2024 года, у Расіі змяніліся правілы аплаты ўтыльзбору для аўтамабіляў, размытненых у іншых краінах ЕАЭС, у тым ліку і ў Беларусі.

Цяпер, каб расіянам не трэба было плаціць камерцыйны ўтыльзбор за аўто, набытае ў Беларусі або іншай краіне ЕАЭС, з моманту мытнага афармлення павінна прайсці не менш за 12 месяцаў.

Тым не менш, статыстыка паказвае, што ў выпадку з новымі аўтамабілямі падзенне не такое ўжо і рэзкае — усяго 19% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Цяпер на новыя аўто і аўтамабілі, маладзейшыя за тры гады, прыпадае каля 60% ад агульнага аб'ёму імпарту машын з Беларусі ў Расію.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ужыванае не ў трэндзе

А вось з машынамі, старэйшымі за тры гады, імпарт з Беларусі ў Расію скараціўся прыблізна ў пяць разоў.

Такі дыспарытэт назіраецца з-за таго, што, нягледзячы на санкцыйныя абмежаванні, расіяне працягваюць даволі масава ўвозіць новыя і амаль новыя аўтамабілі праз Беларусь.

А дакладней не праз Беларусь, а з заездам у нашу краіну. Такія аўто дастаўляюць з Еўропы вялікім кругам праз Турцыю. У Беларусь іх завозяць выключна дзеля таго, каб зэканоміць на мыце, выкарыстоўваючы беларускіх льготнікаў і 140-ы ўказ.

У выпадку з машынамі, старэйшымі за тры гады, якія размытніваюцца ад аб'ёму рухавіка, а не ад кошту, расіянам выгадней размытніваць іх у сябе па поўным тарыфе і плаціць пры гэтым капеечны ўтыльзбор. Таму схема з заездам на размытнёўку ў Беларусь працуе толькі з дарагімі аўто ва ўзросце да 3 гадоў. 

Багатыя плацяць, а не плачуць

Гэта пацвярджае асартымент машын, якія можна ўбачыць на мытным складзе пад Мінскам, які кішыць люксавымі падсанкцыйнымі машынамі. 

Адметна, што самым папулярным аўтамабілем для экспарту з Беларусі ў Расію стаў «Гелік» (Mercedes-Benz G-класа) — 451 штука. Далей ідуць BMW X5 — 449 штук, X7 — 378.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Але размытняюць праз Беларусь і больш дарагія і эксклюзіўныя аўто. Так, за першыя пяць месяцаў 2025 года праз нашу краіну прайшло:

23 Ferrari, 14 Lamborghini, 11 Bentley, 9 Rolls-Royce, 5 McLaren і 4 Maserati.

Гэта статыстыка чарговы раз паказвае, што санкцыйныя абмежаванні найменш адчуваюць на сабе людзі з вялікімі даходамі.

Тым не менш, можна смела меркаваць, што па выніках другой паловы 2025 года агульныя паказчыкі будуць яшчэ больш сціплымі — зноў жа за кошт скарачэння долі імпарту з Беларусі аўто, старэйшых за тры гады.

Каментары1

  • Хрэ
    24.06.2025
    Для багатых санкцыі не працуюць.

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім10

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім10

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць