Жыхары Варшавы абураныя паводзінамі фанатаў Макса Каржа напярэдадні канцэрта
Увечары 8 жніўня 2025 года на былых чыгуначных тэрыторыях у варшаўскім раёне Воля адбыўся спантанны, несанкцыянаваны сход прыхільнікаў беларускага рэпера Макса Каржа. Паводле сведкаў, сабралася некалькі тысяч чалавек. Мясцовыя выклікалі паліцыю.
Фота: чытач Miejskiego Reportera
Мясцовыя жыхары паведамлялі ў паліцыю пра моцны шум, масавае парушэнне правілаў паркоўкі, запуск феерверкаў і піратэхнікі, адсутнасць месцаў для аўто, смецце і непрыстойныя паводзіны ўдзельнікаў у публічнай прасторы, паведамляе Miejski Reporter.
Паліцэйскія Варшавы прыбылі на месца пасля паведамлення пра парушэнне грамадскага парадку. У пікавым моманце на месцы працавалі некалькі соцень паліцэйскіх з дзясяткаў экіпажаў.
Было выпісана 25 штрафаў і затрымана 6 чалавек за захоўванне наркотыкаў. У дачыненні да арганізатара рыхтуецца зварот у суд за парушэнне парадку.
Фота: чытач Miejskiego Reportera
Фота: чытач Miejskiego Reportera
Фота: чытач Miejskiego Reportera
Фота: чытач Miejskiego Reportera
Паводле мясцовых уладаў, такое масавае мерапрыемства не мела ўзгаднення на правядзенне, паліцыя загадзя не ведала пра такі вялікі сход, а ў пікавым моманце на месцы працавалі некалькі сотняў праваахоўнікаў.
Пасля заканчэння сходу ўдзельнікі выходзілі на вуліцы, месцамі блакіруючы рух транспарту. Па словах відавочцаў, адбылося некалькі дробных інцыдэнтаў.
Раён пасля мерапрыемства застаўся моцна засмечаны бутэлькамі і бляшанкамі з-пад алкаголю.
Чытайце таксама:
«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ
Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты