Грамадства99

Фанаты Макса Каржа апанавалі Варшаву

9 жніўня ў Варшаве на Нацыянальным стадыёне пройдзе маштабны канцэрт беларускага рэпера Макса Каржа, разлічаны на 60 тысяч гледачоў, і атмасфера гэтага мерапрыемства ў горадзе вельмі адчуваецца, піша Reform.news.

Скрыншот з відэа

Фанаты пачалі збірацца ў горадзе яшчэ 7 жніўня, ладзячы вечарыны на вуліцах, у транспарце і кавярнях. Масавыя гулянні адбыліся каля Віслы, Палаца культуры і навукі і ў розных раёнах сталіцы.

@tashetsky #стадікразеесьом #концерт #макскоржконцерт #варшава #двіж #втоп #fyp ♬ Разнесем - Макс Корж

Уваход на канцэрт пачаўся за дзве гадзіны да пачатку, каб усе паспелі прайсці дагляд. Некалькі вуліц перакрылі і змянілі рух транспарту для зручнага патоку гледачоў. На мерапрыемства забаронена прыносіць торбы любога памеру.

Пасля канцэрту запланаваная вялікая вечарынка ў Laplaya Club а 22:00. Гэта будзе першы выступ Каржа ў 2025 годзе і толькі другі ў яго кар’еры ў Варшаве.

Дванаццаць гадоў таму ён збіраў тут усяго 500 чалавек, а цяпер выступіць перад дзясяткамі тысяч на галоўным стадыёне Польшчы — і ніводзін іншы выканаўца з Беларусі, Расіі ці Украіны яшчэ не збіраў поўны PGE Narodowy.

Каментары9

  • .
    09.08.2025
    Па гэтаму не-зброду (цытата з апошняй песні) будуць думаць пра беларусаў.
    Ай...
  • Indrid Cold
    09.08.2025
    Маю надзею што пабачу больш БЧБ сцягаў чым КЗ сцягоў. А калі будуць КЗ сцягі - паліцыя павінна затрымаць правакатараў.
  • Satan
    09.08.2025
    Корж насамрэч норм як чувак. Мог і на ступенях пахаваць у кафэхе, сам бачыў))) Але музыка ў яго... сарян, але ацтой)

Цяпер чытаюць

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады28

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У Даніі раскрылі аперацыю ўплыву ЗША, скіраваную на захоп Грэнландыі10

Мінскі рэстаран Mon Nom пасля скаргаў на атручэнні закрыла санстанцыя

Пакістан абяцае адпраўляць у Беларусь толькі найлепшыя кадры15

Сыр падаражэў, пакуль пакупніца дайшла да касы5

«Гэта калонія для непаўналетніх, а не школа!» Бацькі школьнікаў абураюцца забаронай на смарт-гадзіннікі11

Сі Цзіньпін праводзіць маштабную чыстку ў кітайскай арміі6

Рыбалоўная крама адсудзіла ў жанчыны 500 рублёў за водгук на адну зорку на Яндэксе

«Як сын высокапастаўленага сілавіка выбраў беларушчыну». Вось што «Наша Ніва» пісала пра кнігі з лонг-ліста Гедройця

У Германіі адкрываюць самы буйны завод боепрыпасаў у Еўропе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады28

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць