Талібы масава закрываюць салоны прыгажосці
У Кабуле прадстаўнікі руху «Талібан» распачалі маштабнае закрыццё жаночых салонаў прыгажосці. Паводле сведак, яны выяўляюць гэтыя ўстановы, пасля чаго абсталяванне разбураюць або канфіскуюць, паведамляе афганскае выданне TOLOnews.
Афганскія жанчыны ў Кабуле. Фота: AP Photo / Ebrahim Noroozi, File
Да гэтага рашэння ў галіне прыгажосці працавала каля 60 тысяч жанчын, многія з якіх былі асноўнымі карміцелькамі сем’яў. Закрыццё салонаў стала сур’ёзным ударам па эканамічным стане жанчын, якія займаліся гэтай дзейнасцю.
Крытыкі лічаць, што гэтая мера з’яўляецца часткай палітыкі «Талібану» па паступовым выключэнні жанчын з сацыяльнага і эканамічнага жыцця. Паводле іх, у мадэлі дзяржавы, якую імкнецца ўсталяваць «Талібан», месца для актыўнай прысутнасці жанчын фактычна не застаецца.