БЕЛ Ł РУС

У ліпені ў Расію прадалі ўсяго два аўтобусы МАЗ

11.08.2025 / 20:40

Nashaniva.com

У ліпені 2025 года ў Расіі было прададзена ўсяго два аўтобусы МАЗ — гэта ў 14 разоў менш, чым за такі ж месяц годам раней, калі было прададзена 28 аўтобусаў, сведчаць даныя агенцтва «АСМ-холдынг», прааналізаваныя выданнем «Позірк».

Фота ілюстрацыйнае

За студзень — ліпень 2025 года на рынку Расіі было рэалізавана 134 аўтобусы МАЗ (у параўнанні з 322 годам раней — зніжэнне ў 2,4 раза).

Увогуле за 2024 год МАЗ прадаў у Расіі 504 адзінкі тэхнікі (у 2023 годзе — 925; -45,5%), заняўшы 9-е месца па аб’ёмах продажаў з доляй 2,6%.

Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка 2024 года заявіў на нарадзе па развіцці прамысловасці, што да 2030 года суб’екты Расійскай Федэрацыі павінны атрымаць каля 40 тысяч аўтобусаў, тролейбусаў, трамваяў і электробусаў, на што ўжо выдзеленыя грошы. Задача беларускай прамысловасці — забяспечыць не менш за 30% патрэбнага аб’ёму. Аднак ён пры гэтым адзначыў, што айчынная прадукцыя саступае аналагам як па цане, так і па якасці.

Беларускія аўтобусы падчас руху рэгулярна загараюцца — прычынай гэтага называюць санкцыі, уведзеныя супраць МАЗа заходнімі краінамі, якія пазбавілі яго часткі якасных камплектуючых.

Чытайце таксама:

У Расіі зноў згарэў аўтобус МАЗ

«Збег абставінаў». У «Мінсктрансе» пракаментавалі інцыдэнт з пандусам, які адламаўся ад аўтобуса проста падчас рэйсу

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

Каментары да артыкула