БЕЛ Ł РУС

Латвія збіраецца абмежаваць транспартнае злучэнне з Беларуссю

13.08.2025 / 9:50

Nashaniva.com

Міністэрства злучэння Латвіі падрыхтавала праект нарматыўнага рэгулявання аб усталяванні абмежаванняў на перасячэнне мяжы Латвійскай Рэспублікі з Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аўтобусамі, паведамляе Delfi.lv.

Пункт пропуску ў Грыгараўшчыне (Патэрніеках). Фота: Памежны камітэт

«Міністэрства злучэння сумесна з Аўтатранспартнай дырэкцыяй і ў кансультацыі з Міністэрствам унутраных спраў сабралі даныя, якія паказваюць рост колькасці пасажыраў у аўтобусных перавозках у Беларусь і Расію. Такая сітуацыя ўзмацняе рызыкі бяспекі на знешняй мяжы дзяржавы, таму падрыхтавана нарматыўнае рэгуляванне, якое прадугледжвае абмежаванні ў пасажырскіх перавозках у Беларусь і Расію», — растлумачыў неабходнасць распрацоўкі ўрадавага распараджэння міністр Атэс Швінка.

Урадавым распараджэннем будзе ўсталяваны абавязак для Дзяржаўнай пагранічнай аховы з 15 кастрычніка 2025 года не дапускаць, каб пасажырскія перавозчыкі ажыццяўлялі міжнародныя нерэгулярныя пасажырскія перавозкі аўтобусамі праз мяжу Латвіі з Беларуссю і Расіяй у пунктах пропуску на аўтадарогах у Патэрніеках (мяжа з Беларуссю), Грэбнева і Церахава.

Учора стала вядома, што ў сувязі з пастановай урада Літвы аб надзвычайным становішчы міжнародныя аўтобусныя маршруты абмежаваныя да 29. На кожным маршруце дазволены толькі адзін рэйс у кожны бок на адным аўтобусе.

Чытайце таксама:

«Не звязана з вайсковымі вучэннямі». Мінтранс Літвы пракаментаваў скасаванне рэйсаў з Беларусі

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?

Каментары да артыкула