У Татарстане затрымалі «дыверсантаў» з дронамі. Аказалася, што гэта свае
Расійскія СМІ паведамілі пра затрыманне ў Татарстане дыверсантаў, якія запускалі дроны. Сілавікоў выклікалі пільныя мясцовыя жыхары.
Фота жорсткага затрымання «дыверсантаў» з'явіліся ў СМІ. Аднак пасля праверкі аказалася, што гэта мясцовыя курсанты, якія праходзілі навучанне, запускаючы разведвальны дрон «Арлан».
Раней Украіна некалькі разоў атакавала «шахедныя» базы ў тым ліку і ў Татарстане.