Вайна44

«Мы планавалі да 9 мая гэта зрабіць, але кіроўцы пайшлі на Вялікдзень у запой». Кіраўнік СБУ расказаў падрабязнасці пра аперацыю «Павуцінне»

Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк даў інтэрв'ю ўкраінскім СМІ, падчас якога расказаў некаторыя падрабязнасці пра падрыхтоўку і правядзенне 1 чэрвеня аперацыі «Павуцінне», якая нанесла вялікія страты расійскай вайсковай авіяцыі.

Васіль Малюк. Фота: lb.ua

Як расказаў Малюк, назву «Павуцінне» спецаперацыя атрымала яшчэ на этапе планавання, калі кіраўнік СБУ з калегам намалявалі на нататніку лагістычныя сувязі да варожых аэрадромаў.

Увогуле аперацыю «Павуцінне» планавалі правесці да 9 мая, але нібыта сталася так, што расійскія кіроўцы фур, з якіх выляталі дроны, на Вялікдзень пайшлі ў запой. Праз гэта спецаперацыю давялося перанесці на месяц.

Для яе правядзення СБУ стварыла ў Чалябінску фэйкавую лагістычную кампанію, арандаваўшы офіс і склады проста пад носам у мясцовага упраўлення ФСБ.

Тэхнічна былі выкарыстаныя ўнікальныя FPV-дроны ўласнай распрацоўкі, якія мелі спецыяльную сістэму сувязі і баявы зарад. Зарад складаўся з дзвюх частак па 800 грамаў (гэта значыць усяго 1600) спецыяльнай сумесі, якая мае кумулятыўна-фугасны эфект, каб прапаліць сам корпус самалёта і выклікаць выбух ўсярэдзіне.

Той чалавек, хто рабіў «домікі» для запуску дронаў з фур, для захавання сакрэтнасці аперацыі сам не ведаў, навошта ён іх робіць. Былі вырабленыя цалкам аўтаномныя паляўнічыя домікі з батарэямі, якія бесперапынна падсілкоўвалі дроны, бо спецаперацыя магла адбыцца і ў халодную пару года.

Агенты СБУ паспелі паспяхова пакінуць тэрыторыю Расіі яшчэ да таго, як грузавікі выехалі да аэрадромаў.

Каментары4

  • Россияка
    12.08.2025
    Жгіце хлопцы!
  • Так надо
    13.08.2025
    Итог любой операции успешной или не очень - спутать следы при отходе, чтобы противник не смог по ним пройти и восстановить детали. Это весский повод для рассказа "правдивых" историй с "подробностями".)))
  • Потужный PR
    13.08.2025
    Россияка, так жгут, только не те хлопцы. Как только возникают проблемы на фронте Украина кидается в PR/пропаганду. Ещё можно потопление крейсера Москва вспомнить, сейчас самое время

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць