Зяленскі сустрэнецца з Трампам у панядзелак
Зяленскі сустрэнецца з Трампам у панядзелак у Вашынгтоне, паведамляюць украінскія СМІ.
Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага
Дональд Трамп пагаварыў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім пасля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. Таксама Трамп патэлефанаваў лідарам краін НАТА.
Прэс-сакратарка Белага дому Кэралайн Лівіт паведаміла журналістам, што падчас палёту ў Вашынгтон Трамп меў «доўгую размову» з прэзідэнтам Украіны Зяленскім.
Зяленскі зазначыў, што пагаварыў з Трампам адзін на адзін, а затым таксама з удзелам еўрапейскіх лідараў. Размова сам-насам доўжылася гадзіну, яшчэ паўгадзіны — агульная размова.
«Мы падтрымліваем прапанову Прэзідэнта Трампа адносна трохбаковай сустрэчы Украіна — Амерыка — Расія. Украіна падкрэслівае: ключавыя пытанні могуць абмяркоўвацца на ўзроўні лідараў, і трохбаковы фармат падыходзіць для гэтага.
Усе дэталі адносна спынення забойстваў, спынення вайны збіраюся абмеркаваць з Прэзідэнтам Трампам у Вашынгтоне ў панядзелак. Удзячны за запрашэнне.
Важна, каб еўрапейцы былі далучаныя на ўсіх этапах дзеля надзейнага гарантавання бяспекі разам з Амерыкай. Мы абмеркавалі станоўчыя сігналы ад амерыканскага боку адносна ўдзелу ў гарантаванні бяспекі Украіне. Працягваем каардынаваць нашыя пазіцыі з усімі партнёрамі. Дзякуй усім, хто дапамагае!» — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.
Чытайце таксама:
Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага
Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей
Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам
Для Украіны застаецца няпэўнасць, Зяленскі сустрэчу прэзідэнтаў ЗША і Расіі пакуль не пракаментаваў
Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным