БЕЛ Ł РУС

Сустрэчу Трампа, Пуціна і Зяленскага могуць правесці ўжо ў найбліжэйшую пятніцу

16.08.2025 / 22:47

Nashaniva.com

Амерыканскае выданне Axios са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля размоў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі хоча ўжо 22 жніўня правесці трохбаковы саміт з удзелам прэзідэнтаў Расіі і Украіны.

Фота: Jae C. Hong / AP

Паводле суразмоўцаў Axios, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін згадаў пра магчымыя гарантыі бяспекі для Украіны, але прапанаваў у якасці гаранта Кітай, што сведчыць пра яго нежаданне бачыць Захад у гэтай ролі.

Іншыя сведчанні крыніц Axios пацвярджаюць тое, што ўжо паведамлялася ў іншых СМІ. 

Дональд Трамп 18 жніўня збіраецца правесці ў Вашынгтоне сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім, па якую запрошаныя і еўрапейскія лідары, хоць пакуль невядома, хто з іх дакладна паедзе. 

Уладзімір Пуцін патрабуе, каб Украіна аддала Расіі ўсе тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей і згадзілася на замарожванне цяперашняй лініі фронту ў Запарожскай і Херсонскай абласцях. У якасці сваёй «саступкі» ён прапануе адмову ад наступлення там, дзе ягоныя войскі і так даўно не рухаюцца.

Таксама, паводле ўкраінскай крыніцы, амерыканцы атрымалі ўражанне, што Пуцін нібыта гатовы абмяркоўваць лёсы акупаваных тэрыторый у Харкаўскай і Сумскай абласцях.

Таксама ён настойвае, каб ЗША афіцыйна прызналі анексію ім украінскіх зямель.

Чытайце таксама:

У гатэлі Анкорыджа амерыканцы забыліся дакументы, датычныя саміту Трампа і Пуціна

Мерц расказаў пра «вялікі прагрэс» пасля сустрэчы Трампа і Пуціна

Трамп перадаў Зяленскаму, што Пуцін хоча атрымаць увесь Данбас

Паслы ЕС скліканыя на экстранную сустрэчу ў Бруселі пасля саміта Пуціна і Трампа

Каментары да артыкула