БЕЛ Ł РУС

Перад сустрэчай з Трампам Зяленскі пракансультаваўся з еўрапейскімі лідарамі

18.08.2025 / 20:22

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што перад сустрэчай з Дональдам Трампам у Вашынгтоне абмяркоўваў сітуацыю з шэрагам еўрапейскіх лідараў. Паводле яго слоў, мэта гэтых кансультацый — узгадніць пазіцыі наконт міру і бяспекі, піша «Еўрапейская праўда».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Ebrahim Noroozi / AP

Зяленскі падкрэсліў, што галоўная задача цяпер — дамагчыся трывалага і надзейнага міру не толькі для Украіны, але і для ўсёй Еўропы. Ён адзначыў, што ад Пуціна нельга чакаць спынення агрэсіі па добрай волі, таму неабходны сумесны і настойлівы ціск з боку ЗША, Еўропы і ўсіх дзяржаў, якія паважаюць міжнародны парадак.

У сустрэчы з украінскім прэзідэнтам у Вашынгтоне ўдзельнічалі кіраўнікі Фінляндыі, Вялікабрытаніі, Італіі, прэзідэнтка Еўракамісіі і генеральны сакратар НАТА. Яны ўзгаднілі пазіцыі перад размовай Зяленскага з Трампам, якая прызначаная на той жа дзень.

Украінскі лідар падкрэсліў, што краіна гатовая да сапраўднага перамір’я і стварэння новай сістэмы бяспекі. «Украіне патрэбен мір», — падсумаваў ён.

Таксама раней у гэты самы дзень Зяленскі сустрэўся ў Вашынгтоне са спецпрадстаўніком Трампа Кітам Келагам.

Вядома, што на перамовах з амерыканскага боку будуць пяць чалавек разам з Трампам, а з украінскага — двое высокапастаўленых чыноўнікаў разам з прэзідэнтам.

Чытайце таксама:

Трамп назваў крытыкаў дурнямі і пахваліў сябе за дзейнасць у «бардаку Расія/Украіна»

Джэй Дзі Вэнс зноў будзе прысутнічаць пры размове Трампа з Зяленскім. Ці надзене Зяленскі гальштук?

Трамп ледзь не сарваў перамовы на Алясцы праз нязгоду з Пуціным па Данбасе

Праз санкцыі расійскай дэлегацыі давялося на Алясцы аплачваць паліва для самалётаў гатоўкай. А гэта сотні тысяч даляраў

Каментары да артыкула