Свет22

Праз санкцыі расійскай дэлегацыі давялося на Алясцы аплачваць паліва для самалётаў гатоўкай. А гэта сотні тысяч даляраў

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа распавёў на канале NBC, што праз санкцыі расійская дэлегацыя павінна была ляцець у ЗША з вялікай колькасцю наяўных грошай.

«Калі расейцы прызямліліся на Алясцы, каб заправіцца палівам, ім давялося плаціць гатоўкай, бо яны не могуць выкарыстоўваць нашу банкаўскую сістэму. Яны павінны кожны дзень разлічваць на наступствы», — сказаў Рубіа.

Самалёт Пуціна мае ўмяшчальнасць 152 620 літраў, піша BILD. Згодна з Jet Fuel Price Monitor Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), цана за галон авіяпаліва (каля 3,8 літра) у апошні час складала каля 2,10 даляра ЗША.

Значыць, за адзін самалёт Расія заплаціла, імаверна, блізу 85 000 даляраў.

Пры гэтым, на прыкладзе гэтай дэталі, Рубіа падкрэсліў: на яго думку, санкцыі не мяняюць ход вайны ва Украіне. 

«Гэта не значыць, што гэтыя санкцыі неадэкватныя — гэта значыць толькі тое, што яны не паўплывалі на зыход вайны», — дадаў ён.

Прэзідэнт ЗША Трамп неаднаразова пагражаў увесці новыя санкцыі, калі Пуцін не пагодзіцца на мірнае пагадненне, але пакуль што гэта заставалася толькі пагрозамі.

Каментары2

  • .
    18.08.2025
    Ад'ютант Пуціна вёз на Аляску валізку з грошамі, а назад валізку з экскрэментамі.
  • Лавров
    18.08.2025
    Мы ,с ВВП, заправились на Сахалине,по дороге туда ,и на Чукотке ,по дороге обратно,не нужна нам ваша разбавленая солярка.

Цяпер чытаюць

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Усе навіны →
Усе навіны

Названа прычына выбуху ў гомельскім шматпавярховіку

19‑гадовую інфлюэнсерку застрэлілі падчас пратэстаў у Іране6

Снегавіка ў два чалавечыя росты зляпілі на Палессі3

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць