У Шчучынскім раёне нецвярозы мужчына палез лавіць ракаў і патануў
Увечары 15 жніўня 44-гадовы мужчына з Гродна ў кампаніі сваякоў і сяброў адправіўся на вадаём паблізу вёскі Карашава Шчучынскага раёна. Гэта скончылася трагедыяй, паведамілі ва Упраўленні Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.
Фота: Следчы камітэт
Пасля ўжывання алкаголю гродзенец зайшоў у ваду, каб лавіць ракаў, і неўзабаве тыя, хто застаўся на беразе, перасталі яго бачыць.
Спробы знайсці мужчыну па гарачых слядах аказаліся безвыніковымі. Толькі наступнай раніцай ягонае цела было знойдзена і выцягнутае з вады супрацоўнікамі Таварыства ратавання на водах.