БЕЛ Ł РУС

Станцыю метро на праспекце Пераможцаў перадумалі будаваць?

19.08.2025 / 17:40

Nashaniva.com

«Прафсаюзная» больш не згадваецца ў планах чыноўнікаў.

Фота меркаванай станцыі «Прафсаюзная» са старых публікацый

Мінскі блогер Дзяніс Блішч у сваім тэлеграм-канале «Минск и минчанин» звярнуў увагу на вялікую публікацыю ў дзяржаўнай газеце «Рэспубліка» пра будаўніцтва новага ўчастка трэцяй лініі метро, у якой пра станцыю «Прафсаюзную» не згадваецца аніводным словам.

«Каб пасажыры маглі хутка і з камфортам дабрацца ў патрэбны пункт, працуюць 36 станцый. Неўзабаве першых пасажыраў прымуць яшчэ тры: «Пярэспа», «Камароўская» і «Парк Дружбы народаў», — піша аўтар гэтага матэрыяла.

А далей працягвае:

«Будаўніцтва новых станцый вядзецца паралельна. Усяго іх тры: «Пярэспа» (вул. Крапоткіна — пр. Машэрава), «Камароўская» (вул. Веры Харужай — вул. Максіма Багдановіча) і «Парк Дружбы народаў» (пл. Бангалор). Загружанасць метро на ўчастку, які будуецца, чакаецца добрая, бо новыя станцыі з'явяцца побач з густанаселенымі кварталамі».

Дзяніс Блішч адзначае, што чуткі пра адмову ад станцыі метро «Прафсаюзная» хадзілі ўжо даўно, яму пра гэта паведамлялі некалькі чытачоў. Але якога-небудзь афіцыйнага пацвярджэння гэтаму раней не было. Цяперашняя ж публікацыя ў «Рэспубліцы» ўскосна чуткі пацвярджае.

Чытайце таксама:

Гісторыя рэзананснай забастоўкі беларускага метро, якая 30 год таму ўзвар'явала ўлады

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні

У Мінску не будуць зносіць некаторыя дамы з-за будаўніцтва трэцяй лініі метро

Кальцавая лінія мінскага метро будзе з 17 станцый. Якія будуць назвы і калі пачнецца будаўніцтва

Каментары да артыкула