БЕЛ Ł РУС

«Анега» атрымала штраф у амаль тры тысячы рублёў 

20.08.2025 / 10:9

Nashaniva.com

Парушэнні знайшлі ў дакументах на экспартную прадукцыю вядомых чыпсаў.

Выява: onega.by

МАРГ расказаў адразу пра некалькі кампаній, якія працуюць з бульбай або вырабамі з яе і атрымалі штрафы. 

«Азбука снэкаў», якая валодае брэндам «Анега», атрымала штраф у 2776,85 рублёў — каля 10% ад кошту вывезеных тавараў. Камітэт дзяржаўнага кантролю заўважыў у іх няправільна аформленую дакументацыю на экспартныя тавары (частка 2 арт. 13.34 КаАП).

Таксама штраф у 1153,30 рублёў атрымаў «ДараБудГандаль» і «Экафрутлэнд» — у 5510 і 210 рублёў на юрыдычную і службовую асобу. У іх пабачылі парушэнні ў дакументацыі па частцы 4 арт. 13.2 КаАП.

Парушэнні ў адпускных цэнах на бульбу былі ў фермера «Раманенка Андрэй Уладзіміравіч». Ён, згодна МАРГ, надта хутка павышаў цэны на прадукцыю. Прадпрымальніку пагражае штраф да 16 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула