БЕЛ Ł РУС

У школе ў «Мінск-Свет» з'явілася клетка як у баях без правіл. Чыноўнікі растлумачылі, што гэта такое

20.08.2025 / 15:9

Nashaniva.com

У двары новай школы з чыгуначным ухілам заўважылі дзіўную пляцоўку. Але высветлілася, што біцца пасля ўрокаў школьнікам усё ж не дазволяць.

На двары новай школы №227 у «Мінск-Свет» заўважылі дзіўную пляцоўку з клеткай. Яна нагадвае актагон — рынг для баёў у змяшаных адзінаборствах. Толькі тут усё яшчэ больш жорстка: мата на падлозе няма, толькі прагумаванае пакрыццё.

Мясцовыя жыхары жартам прапанавалі, што падлеткам у школе з чыгуначным ухілам дазволяць выпускаць пару пасля заняткаў. Але чыноўнікі паспяшаліся растлумачыць, што гэта ні ў якім разе не рынг.

@maximbondareff

Октагон на территории школы )))

♬ оригинальный звук - Максим Бондарев

Аказалася, для школьнікаў зрабілі пляцоўку для гульні ў урбанбол. Гэта разнавіднасць міні-футбола ў васьмікутным блоку. У гэты урбанбол могуць адначасова гуляць ад двух да шасці чалавек. Ачкі налічваюць не толькі за звычайныя галы, але і за кіданне мяча паміж нагамі саперніка.

Можна на такой пляцоўцы гуляць у пану — гэта варыянт у фармаце адзін на адзін. Галоўная мэта гэтай гульні — якраз пракінуць мяч паміж нагамі саперніка.

У новай школе, якая вось-вось адкрыецца, даволі вялікі стадыён. Там ёсць пляцоўкі для баскетбола і валейбола, футбольнае поле з натуральным газонам і трыбунамі, а таксама трэнажоры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула