БЕЛ Ł РУС

У Гродне затрымалі маладую пару на інвалідных вазках. Высветлілася, што яны здаровыя

21.08.2025 / 16:16

Nashaniva.com

Маладыя людзі вырашылі трохі падзарабіць на міласціне.

Скрыншот відэа гродзенскай міліцыі

У Гродне сілавікі затрымалі маладую пару на інвалідных вазках. 22-гадовая дзяўчына і 25-гадовы хлопец з'яўляліся ў розных месцах горада і прасілі міласціну. 

Чаму міліцыянеры вырашылі іх праверыць, невядома. Але высветлілася, што маладыя людзі цалкам здаровыя, і вазкі ім не патрэбныя. Інваліднасці ў іх няма.

Пара проста вырашыла падпрацаваць. Маладыя людзі прыехалі з Віцебска ў Гродна, мяркуючы, што ў новым горадзе іх ніхто не ведае і мінакі нічога не западозраць.

Дзяўчына расказала, што грошай сям'і не хапала. На працу яе не бралі, таму што няма адукацыі. Муж перыядычна падпрацоўваў паездкамі на заробкі ў Маскву. Маладыя людзі планавалі падзарабіць крыху грошай і вярнуцца ў Віцебск. Колькі пара паспела зарабіць, невядома. Але дзяўчына казала, што людзі да іх падыходзілі і ахвяравалі.

Цяпер сілавікі вырашаюць, як жыхароў Віцебска пакараць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула