БЕЛ Ł РУС

«Я вельмі расчараваны ў ім». Трамп незадаволены паводзінамі Пуціна

2.09.2025 / 21:22

Nashaniva.com

Журналіст CNN Скот Джэнінгс выклаў невялікі фрагмент яго тэлефоннага інтэрв'ю з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, у якім ён гаворыць пра тое, што чакаў ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна іншых паводзін.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп падчас сустрэчы на Алясцы 15 жніўня. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

«Я вельмі расчараваны ў ім. У нас заўсёды былі выдатныя адносіны. Я вельмі расчараваны. Тысячы людзей паміраюць, расіяне і ўкраінцы. […] Паглядзім, што адбудзецца, але я вельмі расчараваны ў прэзідэнце Пуціне. Я магу сказаць гэта. І мы зробім нешта, каб людзі жылі. Гэта не пытанне Украіны. Гэта каб людзі жылі. 7 тысяч чалавек паміраюць кожны тыдзень, у асноўным, салдаты. І калі я магу нешта зрабіць, каб спыніць гэта, я думаю, у мяне ёсць такі абавязак», — заявіў Трамп.

Ён таксама адзначыў, што гэта 

«бессэнсоўная вайна, якая ніколі б не пачалася, калі б я быў прэзідэнтам, і гэта турбуе мяне яшчэ больш, таму што выбары былі цалкам сфальсіфікаваныя, і гэта ганьба».

Чытайце таксама:

З асабістай сустрэчай Пуціна і Зяленскага носяцца як з пісанай торбай. Але што яна насамрэч зменіць?

Белы дом: Сёння Трамп выступіць з важнай заявай

ЗША ў найбліжэйшыя дні разгледзяць усе магчымыя спосабы ціску на Расію

Пуцін пасля сустрэчы з Трампам едзе ў Кітай святкаваць перамогу

«Бачыць канфлікт праз прызму спецыяліста па нерухомасці». Перамоўны падыход Стыва Уіткафа у многіх выклікае непрыманне

Каментары да артыкула