БЕЛ Ł РУС

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ўзялі планку 12 мільярдаў даляраў

3.09.2025 / 9:50

Nashaniva.com

Золатавалютныя рэзервы Беларусі працягваюць расці. На 1 верасня яны дасягнулі 12,4 млрд даляраў, павялічыўшыся за жнівень на 471,4 млн даляраў, паведаміў Нацбанк.

Osaka / Wayne Studio / Getty Images

З пачатку года рэзервы павялічыліся на 3,49 млрд даляраў.

У жніўні прыблізна роўны ўнёсак у рост ЗВР унеслі рост цаны на золата і валютныя рэзервы. Кошт манетарнага золата вырас на 225,1 млн даляраў да 5,94 млрд.

Рэзервовыя актывы ў замежнай валюце павялічыліся на 251,8 млн даляраў да 5,07 млрд даляраў.

Па выніках 2024 года ЗВР Беларусі выраслі да $9 млрд даляраў, а ў сакавіку 2025 года ўзялі планку ў $10 млрд даляраў, у маі — 11 млрд.

Чытайце таксама:

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

Каментары да артыкула