БЕЛ Ł РУС

Набыў моц новы парадак блакіроўкі доступу да інтэрнэт-рэсурсаў

4.09.2025 / 17:20

Nashaniva.com

У Беларусі набыў моц новы парадак блакіроўкі доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, паслуг інтэрнэту і электрасувязі. Новыя правілы рэгулююцца пастановай, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале, і будуць прымяняцца ў адпаведнасці з арт. 199 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Серверы на Белтэлекаме. Фота ілюстрацыйнае

Гэта значыць, што калі падчас крымінальнага расследавання або праверкі будзе выяўлена парушэнне заканадаўства з выкарыстаннем інтэрнэту ці іншых сетак, могуць прыняць рашэнне аб блакіроўцы доступу да рэсурсу.

Рашэнне аб блакіроўцы прымаецца на падставе спецыяльнага дакумента ад генеральнага пракурора, старшыні Следчага камітэта Беларусі і іншых упаўнаважаных органаў. У дакуменце абавязкова пазначаюцца матэрыялы праверкі або крымінальнай справы, на падставе якіх было прынята рашэнне, а таксама канкрэтныя парушэнні закону.

Пасля гэтага дакумент перадаецца Дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі Мінсувязі і ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсаў, размешчаных у беларускай даменнай зоне. Дзяржаўная інспекцыя ўносіць ідэнтыфікатар рэсурсу ў спіс інтэрнэт-рэсурсаў з абмежаваным доступам, а пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг павінны заблакаваць доступ на працягу чатырох гадзін з моманту ўнясення інфармацыі ў спіс.

Для аднаўлення доступу ўладальнік рэсурсу пасля ліквідацыі парушэнняў можа падаць заяву аб аднаўленні доступу і пацвердзіць, што недахопы выпраўленыя. Заяву разглядаюць на працягу аднаго месяца, пасля чаго рашэнне паведамляюць уладальніку рэсурсу на працягу трох працоўных дзён.

Аператары інтэрнэт-паслуг прыпыняюць аказанне паслуг на шэсць месяцаў, але ў дакуменце можа быць пазначаны іншы тэрмін. Пасля заканчэння тэрміну блакіроўкі, калі ўладальнік не падаў заяву аб аднаўленні доступу або рашэнне не прынята, аператар можа аднаўляць або спыняць аказанне паслуг і разарваць дамову ў аднабаковым парадку.

Чытайце таксама:

Як блакуюць званкі ў месенджарах? Ці могуць гэта зрабіць у Беларусі і як тады званіць у Telegram?

На тэрыторыі Беларусі заблакавалі тыкток-каналы Ціханоўскай і Латушкі

У каго кантроль над данымі карыстальнікаў Telegram? Новае расследаванне

Мінчанка па просьбе ўвяла чужы Apple ID на сваім айфоне, і ёй заблакавалі ўсе гаджэты

Каментары да артыкула