Здарэнні22

Мінчанка па просьбе ўвяла чужы Apple ID на сваім айфоне, і ёй заблакавалі ўсе гаджэты

23-гадовая мінчанка адгукнулася ў адным з тэлеграм-чатаў на просьбу дапамагчы адкрыць фатаграфіі з адпачынку, якія знаходзіліся ў воблаку, распавёў тэлеграм-канал Міліцыя Мінска.

Дзяўчына была ў тэлеграм-чаце, дзе блогеры размаўляюць і дзеляцца парадамі. У гэтым чаце і напісала карыстальніца з просьбай аб дапамозе. 23-гадовая мінчанка пагадзілася выручыць незнаёмку. Яна ўвяла даныя ад чужога акаўнта Apple ID на сваім айфоне, але неўзабаве заўважыла, што ён заблакаваны. Пасля гэтага дзяўчына зайшла ў Telegram з іншай прылады і ўбачыла там паведамленне з патрабаваннем заплаціць 1100 рублёў за разблакіроўку смартфона.

Мінчанка пералічыла грошы, аднак пасля гэтага вымагальнікі запатрабавалі яшчэ 1400 рублёў за разблакіроўку смарт-гадзінніка, які таксама быў прывязаны да яе акаўнта. Другі раз пералічваць грошы дзяўчына адмовілася, пасля чаго ашуканцы заблакавалі ўсе яе гаджэты, уключыўшы рэжым страты.

Заведзеная крымінальная справа за вымагальніцтва.

Каментары2

  • Apple ID
    27.05.2025
    Беларусам даўно ўвялі дадзеныя ад чужых аккаўтаў на ўсю краіну і вымагаюць грошы за чарку і шкварку. Так сабе новасьць...
  • Пролетарий
    27.05.2025
    Процветает этот вид бизнеса на территории Беларуси и России. При чем преступники рекламируют свой бизнес открыто через телеграм-каналы, делятся за деньги информацией как наладить бизнес по одурачиванию. Если попали в такую ситуацию, надо сразу же связываться с техподдержкой apple (максимум два дня дается), но при этом стараться заговорить зубы ("перечислю деньги послезавтра, сейчас банк не работает") террористам-бизнесменам, чтобы те не перевели гаджеты в режим пропажи. Надо понимать одно, что белорусская милиция на самом деле не заинтересована в поиске социально близкого им элемента, который фактически причинил вам вред.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманні ў 2020-м, арышт у 2024-м, эміграцыя ў 2025-м. Гісторыя 21-гадовага беларускага «тэрарыста»2

З птушкафабрыкі пад Гроднам прапала 400 яек качкі. Прычым яйкаманы нават сачылі, як вылупліваюцца качаняты2

Украіна паведаміла пра гібель у Расіі больш за 200 ваеннапалонных2

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту5

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін14

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства3

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць