БЕЛ Ł РУС

На сваё пяцігоддзе «Кіберпартызаны» ўзламалі сайт БМЗ

5.09.2025 / 19:49

Nashaniva.com

5 верасня 2025 года, да пяцігоддзя пачатку сваёй дзейнасці, хакерская група «Кіберпартызаны» ўзламала афіцыйны сайт Беларускага металургічнага завода (БМЗ). На галоўнай старонцы сайта з’явіліся фатаграфіі з пратэстаў 2020 года ў розных гарадах Беларусі, бел-чырвона-белыя сцягі і эмблема аб’яднання.

Беларускі металургічны завод знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза за сувязі з рэжымам Лукашэнкі і за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. Таксама завод трапіў пад санкцыі за вытворчасць артылерыйскіх снарадаў калібраў 122 і 152 мм, якія выкарыстоўваюцца ў расійскіх рэактыўных сістэмах залпавага агню «Град» пры абстрэлах Украіны. Паводле даных арганізацыі «Белпол», БМЗ пастаўляе метал у Расію, з якога вырабляюць ракеты для вайны супраць Украіны.

Прадстаўнікі «Кіберпартызанаў» назвалі ўзлом «падарункам» заводу да свайго юбілею. Цяпер сайт прадпрыемства застаецца недаступным, а ўліковы запіс быў адключаны адміністратарам сервера.

Чытайце таксама:

У Жлобіне заўважылі, што з комінаў БМЗ рэдка ідзе дым

На БМЗ абверглі інфармацыю пра скарачэнне работнікаў, але прызналі праблемы

На БМЗ работнікаў некаторых цэхаў сталі адпраўляць у адпачынкі за свой кошт

Мільярдная мадэрнізацыя і крэдыты на заробкі. Як Беларусь набыла і згубіла БМЗ — перліну сваёй эканомікі 

Каментары да артыкула