У Гродне сталі выпускаць сыр з каштанамі
На Дзень горада ў Гродне, падчас дванаццатага Сырнага фестывалю прадставілі новы тып сыру з незвычайным рэцэптам — з грыбамі і каштанамі. Прадукт атрымаў назву «Кронес з грыбамі і каштанам», паведамляе прэс-служба Гродзенскага аблвыканкама.
Сыр спецыяльна прэзентавалі да святочнага мерапрыемства горада, каб паказаць навінкі беларускай харчовай прамысловасці.
Ён стане часткай асартыменту гродзенскага прадпрыемства «Малочны свет» і будзе даступны ў продажы для спажыўцоў.
Чытайце таксама:
У Беларусі прыдумалі сырнае марожанае
У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?
«Савушкаў прадукт» трапіў пад хвалю крытыкі за паўпустыя ўпакоўкі
Лукашэнка выкрыў «жулікаватыя схемы» на прадпрыемстве Цяцерына