Грамадства11

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?

«Спачатку сасі, потым жуй», — напісана на адной з упаковак. Журналісты Onliner разабраліся ў паходжанні загадкавага тавару.

Фота: Onliner

Такія тавары заўважылі як мінімум у «Еўраопце» на Мантажнікаў, ТЗЦ Palazzo і «Кароне-Замак». На іншай упакоўцы напісана «Сасіжуі з мяса (сабакена) чыкена». Пры гэтым нідзе не ўказаныя ні склад, ні штрых-код, ні вытворца прадукту.

У «Кароне» патлумачылі, што не ведаюць, адкуль гэта мяса ўзялося на іх прылаўках. І выказалі здагадку, што яго нехта падкінуў.

У спробах знайсці вытворцу незвычайнага прадукту журналісты Onliner пабачылі сайт, на якім апублікаваныя падобныя этыкеткі. І, чамусьці, выява Ілана Маска.

Скрыншот з сайта: Onliner

На адной са старонак быў кантакт вытворцы, які сказаў:

«[Прадукт] не прадаем, пакуль што толькі эксперыментуем. Для паўнавартаснай вытворчасці трэба прайсці нямала этапаў. Гэта маркетынгавая кампанія, каб паглядзець на рэакцыю, — адказалі журналістам, удакладніўшы, што рэцэпты мяса яшчэ «сырыя», толькі «дызайн упакоўкі гатовы на 100%».

Скрыншот з сайта: Onliner

Тады Onliner запытаў, ці не баіцца прадпрымальнік штрафаў за тое, што проста падкідвае мяса ў крамы:

«Калі шчыра, мяне больш за ўсё палохае памерці, так нічога і не зрабіўшы. А перад тым, як заняцца такой партызаншчынай, я ўважліва перачытаў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях — і, шчыра кажучы, артыкулы, прыдатнай пад «выклаў надзвычайны прадукт у краме без дазволу», не знайшоў. Гэта не спроба абысці сістэму, а хутчэй спроба праверыць, як народ адрэагуе на ідэю. Нікога не падманваю, не прадаю, проста кладу», — сказаў ён.

Юрыстка Таццяна Рэвіцкая пракаментавала журналістам сітуацыю. Па яе словах, дзеянні такога вытворцы можна палічыць, згодна з артыкулам 19.1 КаАП, за дробнае хуліганства.

Каментары1

  • Ёсік
    05.06.2025
    Адныя шукаюць пратэрміноўкі, іншыя падкідваюць невядома што. Не краіна, а мазаічная шызафрэнія паўсюль.

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстраліі дзед пайшоў у садок па ўнука, а прыйшоў дахаты з іншым дзіцём3

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў10

У выкрытую ў Еўропе шпіёнскую сетку ўваходзіў таксіст-беларус з Польшчы15

«Для нацыянальнага міфа дастаткова таго, што «мы перамаглі іх, адстаялі сваю зямлю». Адказ на непапулярнае меркаванне Антося Жукава31

Мерц заклікаў Еўропу скарэктаваць свае інтарэсы без ілжывай настальгіі5

«Міндальнічаць, як у 1944-м, з імі ніхто больш не будзе». Мядзведзеў апублікаваў артыкул з пагрозамі Фінляндыі14

Стала вядома імя былога малдаўскага спецслужбіста, якога затрымалі за шпіянаж на карысць Беларусі

Стала вядомай прычына смерці палітвязня Андрэя Паднябеннага6

Падчас тэракту ў Іерусаліме загінуў рабін родам з Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»40

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць