БЕЛ Ł РУС

Рашэнне аб удары па Досе Ізраіль прыняў пасля тэракта ў Іерусаліме

9.09.2025 / 18:54

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Натаньяху і міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац выпусцілі сумесную заяву, згодна з якой рашэнне аб ліквідацыі палітычных кіраўнікоў ХАМАС было прынята ў панядзелак, 8 верасня, пасля тэракту ў Іерусаліме. 

Біньямін Нетаньяху з вайскоўцамі і прадстаўнікамі спецслужбаў

Адразу пасля ўдараў па цэлях у Досе канцылярыя прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху апублікавала заяву, у якой гаварылася:

«Сённяшняя аперацыя супраць верхаводаў тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС была выключна незалежнай аперацыяй Ізраіля. Ініцыятарам яе быў Ізраіль, яе ажыццявіў Ізраіль, і Ізраіль нясе за яе ўсю адказнасць».

Пазней Натаньяху і міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац выпусцілі сумесную заяву, згодна з якой рашэнне аб ліквідацыі палітычных кіраўнікоў ХАМАС было прынята ў панядзелак, 8 верасня, пасля тэракту ў Іерусаліме. Яго ахвярамі сталі шасцёра ізраільцян.

«Сёння (9 верасня) днём, скарыстаўшыся аператыўнай магчымасцю і пасля кансультацый з усімі кіраўнікамі сілавых структур, пры іх поўным ухваленні, прэм'ер-міністр і міністр абароны прынялі рашэнне рэалізаваць дадзены напярэдадні загад ЦАХАЛ і (Службе бяспекі) ШАБАК. Аперацыя была праведзеная гранічна дакладна і эфектыўна», — гаворыцца ў заяве, у якой дзеянні арміі Ізраіля названыя «абсалютна апраўданымі».

Прадстаўнік ХАМАС у інтэрв'ю тэлеканалу Al Arabiya паведаміў, што ў выніку ізраільскага ўдару па Досе загінулі лідар ХАМАС Халіл аль-Хая і ягоны сын. Праўда, тэлеканал Al Jazeera сцвярджае, што аль-Хая, як і іншыя члены палітбюро ХАМАС, выжыў.

Цэлямі атакі былі таксама высокапастаўленыя члены ХАМАС Халед Машаль, Захер Джабарын, Махамад Дарвіш, Хусам Бадран, Тахер аль-Нана і Муса Абу Марзук, але пакуль невядома, ці засталіся яны жывыя.

Як сцвярджае тэлеканал Al Jazeera, нападу падвергнулася дэлегацыя ХАМАС, якая вяла перамовы з пасярэднікамі аб прапанове ЗША па спыненні агню ў сектары Газа.

Катар, які выступае непрамым пасярэднікам на перамовах адносна пагаднення аб спыненні агню ў Газе і вызвалення захопленых 7 кастрычніка 2023 года ізраільскіх закладнікаў, выступіў з рэзкім асуджэннем дзеянняў Ізраіля.

Удары таксама асудзілі Саудаўская Аравія і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

Чытайце таксама:

Чатыры чалавекі забітыя, некалькі параненыя ў выніку стральбы ў Ерусаліме

Падчас тэракту ў Іерусаліме загінуў рабін родам з Беларусі

Больш за 10 выбухаў прагрымелі ў сталіцы Катара. Гэта вынік ракетных удараў Ізраіля

Дрон у Міжземным моры атакаваў судна Грэты Тунберг на шляху ў Газу

Каментары да артыкула