БЕЛ Ł РУС

МЗС Польшчы пра закрыццё мяжы: Думаем перш за ўсё пра дзяржаўную бяспеку, а не пра эканамічную выгаду або выдаткі

15.09.2025 / 19:11

Nashaniva.com

15 верасня прэс-сакратар МЗС Польшчы Павел Вроньскі на брыфінгу пасля перамоваў міністраў замежных спраў Польшчы і Кітая Радаслава Сікорскага і Ван І пракаментаваў магчымасць адкрыцця польска-беларускай мяжы.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і міністр замежных спраў Кітая Ван І падчас сустрэчы 15 верасня. Фота: МЗС Польшчы

Павел Вроньскі падкрэсліў, што ў сваёй дзейнасці польскі ўрад кіруецца перш за ўсё меркаваннямі дзяржаўнай бяспекі, а не думае пра эканамічную выгаду або выдаткі, звязаныя з закрыццём.

Паводле Вроньскага, аналізы кошту закрыцця мяжы не праводзіліся, бо прыярытэтам з’яўляецца бяспека, а выдаткі разглядаюцца толькі пасля прыняцця рашэння.

Прадстаўнік МЗС адзначыў, што польскі ўрад не інфармаваў еўрапейскіх партнёраў пра намер закрыць мяжу, паколькі гэта суверэннае рашэнне Польшчы.

Падчас сустрэчы з кітайскім бокам абмяркоўваліся пытанні адносін Польшчы з Беларуссю і закрыцця памежных пераходаў. Польскі бок заявіў, што закрыццё мяжы — нявыгадная з эканамічнага пункту гледжання мера, але неабходная з-за неаднаразовых правакацый з боку Беларусі.

Вроньскі таксама нагадаў пра дэструктыўныя дзеянні Расіі, пра якія польскі бок папярэдзіў кітайскіх партнёраў, і выказаў надзею, што Кітай акажа пэўнае супрацьдзеянне дзеянням Масквы і Мінска.

Па словах прадстаўніка МЗС, пасля заканчэння перамоў планаваныя публічныя заявы міністраў аб выніках сустрэчы былі скасаваныя па просьбе кітайскага боку. Адразу пасля гэтага кіраўнік МЗС Кітая накіраваўся на сустрэчу з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім.

Чытайце таксама:

Сікорскі сустрэўся з Ван І у спецрэзідэнцыі Мінабароны. Па просьбе кітайскага боку заяваў для прэсы не было

У Беларусь прыедзе высокі кітайскі чыноўнік

Bild: Вучэнні «Захад-2025» заканчваюцца. Зараз у Пуціна тры варыянты, і два з іх — адправіць войскі ў бой

Лукашэнка сказаў, што не мае ілюзій адносна хуткага аднаўлення дыялогу з Польшчай

Каментары да артыкула