Свет2222

Bild: Вучэнні «Захад-2025» заканчваюцца. Зараз у Пуціна тры варыянты, і два з іх — адправіць войскі ў бой

Расійска-беларускія вайсковыя вучэнні заканчваюцца ў аўторак. У Еўропе баяцца, што сабраныя туды 30 тысяч вайскоўцаў могуць напасці на адну з краін NATO — гэтак жа, як Уладзімір Пуцін неўзабаве пасля вучэнняў «Захад — 2021» напаў на Украіну. 

Russian Presidential Press and Information Office / Anadolu Agency / Getty Images

Але на гэты раз NATO ясна дае зразумець, што мае на ўвазе магчымасць такога сцэнару — у краінах Балтыі праведзены вучэнні Quadriga, у якіх адпрацоўваецца абарона ўсходніх межаў альянсу. Акрамя таго, Польшча, Германія і іншыя краіны актыўна інвестуюць у свае ўзброеныя сілы. Нямецкія палітыкі набралі гіганцкія даўгі (да 1 трлн еўра) на ўзбраенне і інфраструктуру, у ЕС будуюцца новыя ваенныя заводы.

Перад Пуціным, на думку палітычнага аглядальніка Bild Петэра Цідэ, цяпер тры варыянты:

— Войскі застануцца на месцы ў якасці пагрозы Захаду

— Войскі проста з вучэнняў уварвуцца ва Украіну з тэрыторыі Беларусі

— Пакуль уся ўвага сканцэнтравана на войсках у Беларусі, напасці ў іншым месцы.

Ясна адно, — піша Цідэ, — Пуцін дэманструе сілу, у той час як краіны NATO пакуль не гатовыя. Сведчанне таму — нядаўняя атака дронаў на Польшчу: з 25 танных БПЛА збілі толькі тры, прычым ліквідацыя кожнага з іх каштавала па 400 тысяч еўра.

Гэта стральба з гармат па вераб'ях, а еўрапейцы выглядаюць як 35-гадовае дзіця, якое з'язджае ад бацькоў і сутыкаецца раптам з дарослымі праблемамі, рэзюмуе аглядальнік Bild.

Каментары22

  • Ёсік
    15.09.2025
    Каб толькі не пайшоў зноў рэйхстаг захопліваць пад лёзунгам Абяцалі, што можам паўтарыць - паўтараем. Гандлявалі з расеяй, хвастамі матлялі перад ім, усё не верылі апасьля Крыма. Ешце, аналітыкі, толькі плямы не пакідайце.
  • Барадзед
    15.09.2025
    Может рашисты вернуться в рашу, и оттуда контрактники будут отправляться в Украину в качестве подкреплений.
  • политзек
    15.09.2025
    этого вполне достаточно чтобы ровно за 1 час занять Сувалкский коридор, шириной километров в 50.
    к концу всей операции эти розовые пони только успеют друг с другом созвониться "для консультаций". и больше ничего.
    я вообще не удивлюсь, что цель всей "движухи" именно это.

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць