Галоўчанка заявіў пра неабходнасць сінхранізацыі палітыкі Нацбанка з палітыкай расійскага Цэнтрабанка
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка падчас паездкі ва Уфу на 62‑е пасяджэнне Міжбанкаўскай валютнай рады падкрэсліў, што палітыка Нацбанка Беларусі і Цэнтрабанка Расіі павінна быць сінхранізаванай. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацбанка.
Раман Галоўчанка. Фота: БелТА
Галоўчанка адзначыў, што на фінансавую сістэму Беларусі і Расіі істотна ціснуць «недружалюбныя краіны», а асабліва гэта адчуваецца ў банкаўскай і фінансавай сферы. Таму важна не толькі супрацьстаяць санкцыям, але і будаваць сістэму, якая працуе на развіццё эканомікі і забяспечвае яе неабходнымі рэсурсамі.
Па словах Галоўчанкі, беларусам і расіянам неабходна абменьвацца вопытам, рашэннямі і новымі падыходамі, пераймаючы лепшае адзін у аднаго. Ён падкрэсліў, што Беларусь гатовая дзяліцца сваімі распрацоўкамі і прымаць карысныя практыкі ад расійскіх калегаў.
Асобная ўвага была нададзена развіццю лічбавых фінансавых актываў і лічбавых валют, што, паводле Галоўчанкі, з’яўляецца натуральным этапам эвалюцыі фінансавай сістэмы ў сувязі з тэхналагічным прагрэсам.
На сустрэчы Раман Галоўчанка і кіраўніца Цэнтрабанка Расіі Эльвіра Набіуліна падпісалі «Палажэнне аб сумеснай нагляднай калегіі», якая будзе каардынаваць супрацу і абмен інфармацыяй (у тым ліку канфідэнцыйнай) у сферы кантролю за фінансавым рынкам.
Чытайце таксама:
Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў
У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах
Лукашэнка: Калаўра мы не пакрыўдзілі
Галоўчанка: Прычын для павышэння стаўкі рэфінансавання няма
Галоўчанка выпусціў першую беларускую залатую манету з «беларускай сыравіны»