Грамадства33

Лукашэнка: Калаўра мы не пакрыўдзілі

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з апаратам Нацбанка і кіраўніцтвам банкаў выказаўся пра Паўла Калаўра, які на працягу больш за 10 гадоў узначальваў Нацбанк да прыходу на гэтую пасаду Рамана Галоўчанкі, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Я павінен аддаць належнае і былому кіраўніку Нацыянальнага банка — Паўлу Калаўру, — сказаў Лукашэнка. — Класны спецыяліст, вельмі моцны спецыяліст».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што банкаўская сфера заўсёды ў пэўным сэнсе была «паўапазіцыйная», дзе людзі маюць свой пункт гледжання на тыя ці іншыя працэсы.

І ў свой час ён прыняў рашэнне прызначыць Паўла Калаўра кіраўніком Нацбанка. «І вы ведаеце, ён працаваў як прафесіянал. Маючы недзе сваю пазіцыю, свой пункт гледжання. Залішне перажываючы часам за нейкія пытанні. Але працаваў ён разам са сваімі людзьмі, і з вамі ў тым ліку, нядрэнна. Я не хачу прад’яўляць яму нейкія страшныя прэтэнзіі», — падзяліўся ён.

Адначасова, дадаў ён, прыйшоў час, калі ў кіраўніцтва Нацбанка павінны былі прыйсці новыя людзі. Гэта тычыцца і іншых кірункаў. «Усе мы з вамі не вечныя. У залежнасці ад жыцця, ад абставінаў, рана ці позна прыйдуць новыя людзі, — заўважыў Лукашэнка. — Таму Паўла Калаўра, я так разумею, мы не пакрыўдзілі. Мне шмат пра яго распавядаюць, просяць то туды, то сюды.

Я кажу: «Куды ён вызначыцца, туды няхай ідзе і працуе». Але ён хацеў бы працаваць у банкаўскім сектары. Калі ласка. Я не супраць. Я хачу, каб гэта разумелі. Таму ніхто Паўла Калаура, як у народзе кажуць, з працы не здымаў».

Звяртаючыся ўжо да цяперашняга кіраўніцтва Нацбанка, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Адзінае, раблю вам заўвагу — вы павінны быць больш уцягнутыя ў эканоміку. А асабліва вось гэтая дэбіторская запазычанасць. Грошы наперад — заўтра тавар. У нас гэта не заўсёды атрымліваецца. І вывад грошай за межы краіны. Ну гэта ж, напэўна, і праблема Нацыянальнага банка, калі грошы сыходзяць за межы краіны. Я прашу вас, вы гэта не выпускайце. Нам грошы ў краіне патрэбныя».

Каментары3

  • даведка
    09.09.2025
    Что имеем – не храним, потерявши – плачем... Головченко начал приведение в чувства банковской системы с перетраха пресс-службы Нацбанка, ибо нужно больше мемасов про курс белорусского рубля к яблокам из Польши Чили и ЮАР.
  • Янка
    09.09.2025
    Прынцып папярэдняй аплаты, за які прамовіў Лукашэнка - даволі рэдкая з'ява між заходнімі бізнэсамі. Але ў адрозненні ад Беларусі, на захадзе працуе эфектыўны прававы механізм выканнаня кантрактаў і спагнання дэбіторскай запазычанасці, у тым ліку і банкруцтва неплацёжаздольных бізнэсаў. Таму там і прынята казаць "прадаць", а не "паставіць".
    Што ж тычыцца стварэння ФПГ, то тут за наступствам далёка хадзіць ня трэба. Большасць фактычна банкруцтваў буйных прыватных банкаў у Расеі пад час старшынства Набіулінай былі звязаныя менавіта з крэдытаваннем буйными акцыянерами тых банкаў уласных бізнэсаў на ільготных умовах.
  • ABC
    09.09.2025
    Высказывания Лукашенко свидетельствуют о том, что Каллаур способствовал укреплению режима. В определённом смысле его роль можно сравнить с ролью Ялмара Шахта в нацистской Германии.

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць