БЕЛ Ł РУС

Украінскія памежнікі: Расійскія войскі пасля вучэнняў у Беларусі не засталіся

22.09.2025 / 15:39

Nashaniva.com

Расійскія войскі, што ўдзельнічалі ў вучэннях «Захад-2025», пасля іх завяршэння цалкам вярнуліся ў Расію. Паблізу мяжы з Украінай правакацый зафіксавана не было, паведаміў прадстаўнік Дзяржпагранслужбы Украіны Андрэй Дземчанка.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Міністэрства абароны Беларусі

Ён адзначыў, што адразу пасля актыўнай фазы вучэнняў (12—16 верасня) расійскія войскі пачалі фарміраваць калоны для вяртання, і цяпер Беларусь яны ўжо пакінулі.

Андрэй Дземчанка падкрэсліў, што ўсе дзеянні адбываліся ў глыбіні тэрыторыі Беларусі і не закраналі ўкраінскую мяжу. Паводле яго слоў, памежнікі, разведка і Міністэрства абароны пільна адсочвалі сітуацыю, каб своечасова рэагаваць на магчымыя пагрозы.

Нягледзячы на завяршэнне вучэнняў, кірунак мяжы з Беларуссю для Украіны застаецца адным з ключавых у пытаннях бяспекі — нароўні з расійскай мяжой і лініяй фронту.

Чытайце таксама:

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў

Расійскі пасол: Польшча яшчэ будзе апраўдвацца за закрыццё мяжы

Польшча не адкрые мяжу і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»

Мінабароны: На вучэннях «Захад-2025» адпрацаваныя ўсе пастаўленыя задачы

Хрэнін паляцеў на вучэнні ў Расію

Каментары да артыкула